Выдавецтва “Папуры”, якое апошнім часам пачало перавыдаваць беларускія пераклады важных твораў сусветнай літаратуры, надрукавала палітычны трактат Нікало Мак’явэлі “Уладар”.
“Уладар” — гэта найбольш шырока вядомы твор Нікало Мак’явэлі (1469—1527), выбітнага італьянскага палітычнага дзеяча і мысляра, філосафа і літэратара эпохі Адраджэння. Пераклад з і італьянскай мовы здзейсніў Зміцер Колас. Першае выданне выйшла ў 2008 годзе.






“І калі ўжо ўладар павінен умець дзейнічаць па-звярынаму, то лепей за ўсё яму прыпадобніцца да льва і лісіцы, бо, калі ён будзе толькі львом, то не ўратуецца ад пастак, а калі толькі лісіцай, не ўратуецца ад ваўкоў. А значыць, каб распазнаць пасткі, яму трэба быць лісіцай, а каб адпудзіць ваўкоў – ільвом”.
Купіць кнігу можна ў кнігарнях у Менску, у тым ліку ў “Акадэмічнай кнізе”, а таксама замовіць праз сайты Kniger.by, Oz.by і іншыя.