Ініцыятыва “Кніжны вырай”, якая летась у супрацы з Gutenberg Publisher выпусціла пераклад знакамітага коміксу Жазэфіны Марк “Трымайся, Трусік!”, абвесціла пра новыя планы. Цяпер рыхтуецца пераклад сусветнага бэстсэллера пісьменніка і лекара Адама Кея “Kay’s Anatomy. A Complete (and Completely Disgusting) Guide to the Human Body”.

Прадстаўнікі “Кніжнага выраю” расказалі, што праца над перакладам “Kay’s Anatomy. A Complete (and Completely Disgusting) Guide to the Human Body” ужо ідзе поўным ходам, а правы на выданне беларускай версіі набытыя ў выдавецтва Penguin Publisher.



Адам Кей — брытанскі пісьменнік, былы лекар і гумарыст, які пераўварае складаныя тэмы ў лёгкія і захапляльныя гісторыі. Ягоныя кнігі, заснаваныя на досведзе працы ў шпіталі, неаднаразова атрымлівалі ўзнагароды як найлепшы нон-фікшн.
Загалоўнае фота — psychologies.