Міністэрства інфармацыі Беларусі пашырыла “Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў” больш як на 30 старонак. Так, у гэты спіс быў унесены сайт і сацсеткі інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат”, дзве важныя кнігі Валянціна Акудовіча, дзве кнігі Сашы Філіпенкі, а таксама дзясяткі контркультурных твораў, якія сталі класікай сусветнай літаратуры.
У спісе апынуўся раман аднаго з цэнтральных аўтараў біт-пакалення Уільяма Бероўза “Голы сняданак”, твор заснавальніка гонза-журналістыкі Хантара С. Томпсана “Страх і агіда ў Лас-Вегасе” і амаль увесь творчы даробак сучаснага шатландскага пісьменніка і сцэнарыста Ірвіна Уэлша, які здабыў вядомасць, дзякуючы экранізацыі ягонага рамана “На іголцы”.
Спіс папоўніўся і беларускімі выданнямі, сярод якіх грунтоўная праца філосафа Валянціна Акудовіча “Код адсутнасці”, што разглядае пытанне беларускай ідэнтычнасці ў гістарычнай перспектыве. Таксама пад забарону да распаўсюду ў РБ трапіла кніга ўспамінаў Валянціна Акудовіча “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым” (2023), якая атрымала Прэмію Гедройца “за змястоўную і шырокую панараму беларускага інтэлектуальнага жыцця“.
Агулам у “экстрымісцкі” спіс дадалі больш за трыццаць кніг:
- Валянцін Акудовіч “Код адсутнасці”;
- Валянцін Акудовіч “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым”
- Цімаці Снайдэр “Пра свабоду”;
- “Дзень мёртвых. Кніга з займальнымі заданнямі”. Складальнік С. А. Станкевіч;
- Саша Філіпенка “Слон”;
- Саша Філіпенка “Чырвоны Крыж”;
- Вольф Эрльбрух “Качка, смерць і цюльпан”;
- Крысціна Белема “Салдацік”;
- Вернер Хольцварт, Вольф Эрльбрух “Маленькі крот, які хацеў ведаць, хто нарабіў яму на галаву”;
- Марыёна Талоза Сістэрэ “Таемнае жыццё пукаў і адрыжкі”;
- Ірвін Уэлш “Кашмары Бусла Марабу”;
- Ірвін Уэлш “Сэксуальнае жыццё сіямскіх блізнят”;
- Ірвін Уэлш “На іголцы”;
- Ірвін Уэлш “Клей”;
- Ірвін Уэлш “Порна”;
- Ірвін Уэлш “Тупая язда”;
- Ірвін Уэлш “Разьба па жывому”;
- Ірвін Уэлш “Джынсы мёртвых тарчкоў”;
- Ірвін Уэлш “Эйсід-хаўс”;
- Ірвін Уэлш “Тры гісторыі пра каханне і хімію”;
- Наташа Гейдэн “18+. Частка першая”;
- Бетан Робертс “Мой паліцэйскі”;
- Наталля Ігнатава “Бастард фон Нарбэ”;
- Эмілі М. Дэнфарт “Няправільнае выхаванне Кэмеран Пост”;
- Дэвід Эберсхоф “Дзяўчына з Даніі”;
- Ул. Як. Маршанюк “Неапраўданая жорсткасць. Уражлівым не чытаць”;
- Леанід Сухарукаў “Белая дарожка, чорны лёс”;
- Хантар С. Томпсан “Страх і агіда ў Лас-Вегасе”;
- П’ёнтэк Томаш “Гераін”;
- Валерый Шпякін “0,5”;
- Уільям Бероўз “Голы сняданак”;
- Роры Паўэр “Дзікія”;
- Дэйдрэ Саліван “Зусім не абавязковыя смерці”;
- Ру Муракамі “Усе адценні блакітнага”;
- Ру Муракамі “Караоке”.
Быць падпісаным на “экстрымісцкія” рэсурсы і сацсеткі, распаўсюджваць вышэй названыя кнігі, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі або ездзіце туды, можа быць небяспечна.