6, 10, 15 снежня пройдуць анлайн-падзеі фэсту Pradmova

Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova 2025 запрашае на анлайн-падзеі, якія пройдуць у першай палове снежня. У праграме чакаюцца дыскусіі з цікавымі аўтарамі ды аўтаркамі і даследчыкамі ды даследчыцамі, прэзентацыі новых выданняў і творчыя сустрэчы.

Усе імпрэзы анлайн-праграмы можна глядзець у вызначаны час на YouTube-канале фестывалю @festivalpradmova2439.

6 снежня
12.00-12.45Пратэст, вайна і мова. Прэзентацыя кнігі Вольгі Касцюк “Дубовые яблочкі”
13.00-13.45Прэзентацыя кнігі Аксаны Гурыновіч “Raising the Curtain. Operatic Modernism and the Soviet Nations”
14.00-15.30Прэзентацыя кнігі Макса Шчура “Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе”
16.00-16.45Прэзентацыя ілюстраванага выдання “Nobleman Zavalnya, or Belarus in Fantastical Tales”
10 снежня
17.00-18.00Да 25-ці годдзя “Камуніката”: сустрэча з Яраславам Іванюком
15 снежня
17.00Прэзентацыя кнігі VEHA “Руіны Беларусі” (партнёрскае мерапрыемства)