Tag: паэзія

Прыём заявак на стыпендыю для творцаў Gaude Polonia

Польскі Нацыянальны цэнтр культуры абвясціў прыём заявак на стыпендыяльную праграму Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны “Gaude Polonia” на 2025 год. Праграма разлічана на падтрымку творцаў з Украіны і Беларусі, а таксама з іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праграма падтрымлівае розныя галіны мастацтва і навукі: літаратуру (у тым ліку пераклады), […]

Някляева пераклалі на французскую і ангельскую — #FreeAllWords

У межах праекту #FreeAllWords, мэтай якога ёсць міжнародная падтрымка аўтараў, што крытыкуюць вайну і абараняюць правы чалавека, з’явіліся пераклады твораў паэта Уладзіміра Някляева на французскую і ангельскую мовы. Вершы Уладзіміра Някляева на ангельскую мову пераклалі Джон Фэрндан (John Farndon) і Жэня Міронава (Jenya Mironava). А па-французску тэксты беларускага паэта загучалі […]

Літсцэна на фэсце “Летуцень” у Кракаве (фотарэпартаж)

Каманда фестываля інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” ў межах калабарацыі з кракаўскім фэстам Пікнік LTCŃ правяла шэраг літаратурных мерапрыемстваў 26 і 27 ліпеня. Сярод іншага, сустрэчы з пісьменнікамі, прэзентацыі новых кніг, размовы і паэтычныя меладэкламацыі. У пятніцу 26 ліпеня ў Каракаве ў доме беларускай дыяспары “Прастора” прайшла музычна-паэтычная вечарына. Музыкі Эрык Арлоў-Шымкус, […]

Менск, махлярства і прыгонны тэатр у падкасце “Спіс на лета”

Выйшаў новы выпуск літаратурнага падкасту “Спіс на лета” ад праекта wir.by. Ён прысвечаны аднаму з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры — Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу. У класічных школьных творах разбіраюцца кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч. Ці Адам Міцкевіч — «наш», а Святлана Алексеевіч і Францыск Скарына — беларускія пісьменнікі? А Саша Філіпенка і Мікола Гусоўкі? […]

Выйшла трэцяя кніга паэзіі Міхала Бараноўскага

У выдавецтве Tsymberau Publisher выйшла трэцяя паэтычная кніга Міхала Бараноўскага “Volumen.3”, у якую ўвайшлі вершы, напісаныя з 2020 па 2024 год. “Як і з папярэднімі зборнікамі, “Volumen.3″ з’явіўся ў прадчуванні цішыні, калі ведаеш, што ў бліжэйшай будучыні нічога новага не выйдзе і можна правесці рысу ды неяк рухацца далей. Ці […]

“Звязда” выдала выбранае вершаў Уладзіміра Караткевіча

Выдавецкі дом “Звязда” выдаў кнігу выбраных вершаў Уладзіміра Караткевіча “Бацькаўшчына светлая мая”, укладальнікам якой выступіў паэт Віктар Шніп. Пад адной вокладкай сабрана больш за 100 паэтычных твораў класіка беларускай літаратуры. Кнігу адкрывае верш “Орша”, які быў упершыню надрукаваны ў сакавіцкім нумары часопіса “Полымя” за 1956 год, а напісаны быў па […]

Паэт Сяргей Прылуцкі ў новым відэа ад Хадановіча

Новым героем відэа-лекцыі на YouTube-канале выкладчыка і паэта Андрэя Хадановіча стаў беларускі паэт і ўкраінскі грамадзянін Сяргей Прылуцкі, які жыве ў Бучы пад Кіевам. Сяргей Прылуцкі, які мае некалькі альтэр-эга ад хулігана Сірошкі Пістончыка да паўночнакарэйскага літаратара Кім Чжун Хо, гэта творца, які пранізліва піша лірычны дзённік з вайны. Андрэй […]

Літаратурная рэзідэнцыя ў Швейцарыі (падаць заяўку)

Літаратурная рэзідэнцыя Фонду Яна Міхальскі каля гор Юра ў Швейцарыі абвяшчае набор заявак. Запрашаюцца ў першую чаргу пісьменнікі і перакладчыкі, але і іншыя творцы, якія працуюць са словам, таксама могуць падаваць заяўкі. Удзельнічаць у конкурсе могуць як дасведчаныя аўтары, так і больш маладыя. Працягласць рэзідэнцыі можа складаць ад 2 тыдняў […]

Выйшла кніга вершаў Уладзіміра Глазава

У берлінскім выдавецтве hochroth Minsk, якім кіруе Дзмітры Строцаў, выйшаў новы паэтычны зборнік Уладзіміра Глазава з назвай “Показания барометра” (Паказанні барометра). Гэта трэці зборнік вершаў берасцейскага паэта і сямнаццатая кніга ў выдавецкай серыі. “Я в эти минуты пребываю в несколько шоковом состоянии. Ни одна из моих книжек так быстро не […]

Праграма літсцэны на фестывалі Letucień у Кракаве

27 ліпеня ў Кракаве пройдзе фестываль беларускай культуры Letucień. Каманда фестывалю ў супрацы з камандай фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA разам падрыхтавалі разнастайную праграму літаратурнай сцэны. 11:30 – 12:00 Сустрэча з “Кніжным Возам”12:00 – 12:40 Прэзентацыя кніг “Хто жыве ў гаражы” і “Стукі-грукі, што за гукі” з мастачкай Воляй Кузьміч12:40 – […]