Новы нумар “Літаратурнай Беларусі” — чытаць

Выйшаў вераснёўскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”, у якім чытачы знойдуць апавяданні Стасі Наркевіч, агляды кніжных навінак ад Валерыя Гапеева, вершы Валеры Дубоўскага і многае іншае.

Прапануем азнаёміцца з поўным ЗМЕСТАМ выпуску:

ФОРУМ: развагі Стася ПРУДСКАГА “На бязлюдным чытацкім востраве?”
АБРАЗКІ: мініяцюры Міколы СЯНКЕВІЧА “Жыццё пражыць і поле перайсці”
ЭСЭ: нататкі Магдалены ЛАЕЎСКАЙ “Цэтлікі з цыраты” з будучай кнігі “Жменька мукі”
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Валеры ДУБОЎСКАГА “У чыстым верасні”
ЧЫТАЛЬНЯ: апавяданні Стасі НАРКЕВІЧ
ХРЭСТАМАТЫЯ: “Лёс твой — свабода” — вершы Ніла ГІЛЕВІЧА з публікацый у “Літаратурнай Беларусі” розных гадоў
НАРЫС: працяг публікацыі Леаніда ЛАЎРЭША “Страчаная цывілізацыя: Путкамеры”
КРЫТЫКА: агляды Валерыя ГАПЕЕВА кніг Уладзіміра СЦЯПАНА “Ваўка” і Югасі КАЛЯДА “Перамена месцаў”
ГІСТОРЫІ: артыкул Арсенія ЗАМАСЦЬЯНАВА “Валерый БРУСАЎ: яго час прыйдзе заўтра?”
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа

Спампаваць і чытаць тут: