Навінка ад hochroth Minsk — зборнік “P.O.V.” Георгія Барташа

У серыі паэтычных кніг, якія друкуе Дзмітрый Строцаў у берлінскім выдавецтве hochroth Minsk, выйшаў зборнік паэта, перакладчыка, арганізатара “Фэста аднаго верша” Георгія Барташа “P.O.V.”

Гэта другая кніга вершаў аўтара, так у 2015 годзе ў выдавецтве “Галіяфы” выходзіў зборнік “Ботиночки”.

У падрыхтоўцы выдання дапамагалі Марыя Мартысевіч і Дзяніс Кандрацьеў.

Праз нейкі час кнігу “P.O.V.” Георгія Барташа можна будзе замовіць праз афіцыйны сайт выдавецтва.