Рыжкоў прэзентуе перавыданне кнігі ў розных гарадах

Фонд Tutaka, вядомы як арганізатар маштабных беларускіх падзеяў, перадусім аднайменнага фестывалю, упершыню выступіў у ролі выдаўца. Першай кнігай, якая выйшла ў новым выдавецтве стала перавыданне зборніка вершаў паэта Віталя Рыжкова “Дзверы, замкнёная на ключы”.

Кніга паэзіі Віталя Рыжкова “Дзверы, замкнёныя на ключы” пабачыла свет у 2010 годзе і здабыла лаўрэацтва ў прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча. Першы наклад яе быў цалкам распрададзены за некалькі месяцаў. Як і другі ў 2014-м. Крытыка няўхвальна адгукалася пра абсцэнную лексіку, прысутную ў паэзіі Рыжкова, пры гэтым адзначаючы высокі ўзровень версіфікатарскага майстэрства аўтара і унікальнасць паэтычнай інтанацыі.

Цяпер пры падтрымцы Фонду TUTAKA ў выдавецкай агенцыі “Экапрэс” пабачыла трэцяе выданне кнігі, якое можна купіць у Tutaka Kramie з дастаўкай амаль па ўсім свеце.

Цяпер Віталь Рыжкоў падарожнічае па еўрапейскіх гарадах (і не толькі) з праграмай “Паэтычны стэндап”. Спіс гарадоў папаўняецца, сачыць можна тут.