Tag: паэзія

“Зэкамерон” Максіма Знака дапоўнілі вершамі і гутаркамі

У выдавецтве “Полацкія лабірынты” выйшла з друку дапоўненае перавыданне кнігі палітвязня Максіма Знака. Акрамя ўласна “Зэкамерону” (шэрагу дакументальных апавяданняў) у кнігу ўвайшлі гутаркі і вершы аўтара. Першы наклад кнігі разышоўся хутка, таму выдаўцы вырашылі як перавыдаць. Старт продажаў пачнецца 25 траўня ў межах Варшаўскага кніжнага кірмашу на стэндзе незалежных беларускіх […]

“Сымон-музыка” і цэнзура ў новым відэа ад Хадановіча

Паэт і выкладчык Андрэй Хадановіч у чарговым выпуску на сваім YouTube-канале ізноў звяртаецца да творчасці беларускага класіка Якуба Коласа. Гэтым разам пад пільнае вока Хадановіча трапляе паэма “Сымон-музыка”. У анонсе Андрэй Хадановіч абазначае асноўныя моманты, пра якія будзе ісці гаворка ў відэа-лекцыі: Сярод іншага падчас маналогу Андрэй Хадановіч дзеліцца такімі […]

У Ашхабадзе з’явіўся пяціметровы Янка Купала

У сталіцы Туркменістана прайшло ўрачыстае адкрыццё пяціметровага помніка беларускаму класіку Янку Купалу. Пра гэта паведаміла МЗС Беларусі, прадстаўнікі якога ўдзельнічаюць у Міжнароднай канферэнцыі міністраў культуры ў Ашхабадзе. У горадзе адкрылі 60-метровы манумент туркменскаму паэту Махтумкулі Фрагі, а побач паставілі помнікі яшчэ дваццаці пяці класікам замежнай літаратуры і мастацтва. У іх […]

Паэма “Тарас на Парнасе” — у новай агучцы

Каманда праекта “Беларуская літаратура”, які займаецца аўдыякінгамі, апублікавала новую аўдыяверсію паэмы “Тарас на Парнасе” Канстанціна Вераніцына. Паслухаць можна на сайце Audiobooks.by або непасрэдна на на YouTube-канале праекта. Сатырычна-гумарыстычная паэма Канстанціна Вераніцына была напісаная прыкладна ў 1855 годзе і ўпершыню апублікаваная ў газеце “Минскій листокъ” 16 траўня 1889 года. Паэма-пародыя апавядае пра тое, як адзін […]

На якія кнігі пішуць рэцэнзіі і водгукі на сайце bellit.store?

Колькі месяцаў таму пісьменнік Валер Гапееў ініцыяваў стварэнне літаратурнага сайта “Новыя беларускія кнігі”, на якім збіраюцца ўражанні крытыкаў, блогераў і простых чытачоў ад кніжных навінак. Bellit.info зазірнуў на пляцоўку, каб даведацца, на што апошнім часам адгукаюцца беларускія чытачы ўсіх гатункаў. Былы сын. Саша Філіпенка (нядаўна выйшла беларуская версія ў выдавецтве Gutenberg) […]

“БЯС КРАЙ” — новая кніга вершаў Ігара Кулікова

Выдавецтва hochroth Minsk працягвае радаваць чытачоў навінкамі. Гэтым разам з друку выйшаў зборнік вершаў паэта і перакладчыка Ігара Кулікова “БЯС КРАЙ”. У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя са жніўня 2020 па сакавік 2024 года, а таксама жменя ранейшых, але звязаных з рэштаю калі не падзейна, то змястоўна. Выдавец Дзмітры Строцаў дзякуе […]

Выходзіць кніга вершаў Арлова ў польскіх перакладах Задуры

“Na brzegu innego czasu” (“На беразе іншага часу”) — так называецца зборнік вершаў беларускага паэта, празаіка і папулярызатара гісторыі Уладзіміра Арлова, які мае выйсці ў чэрвені ў польскім выдавецтве PIW (Państwowy Instytut Wydawniczy) . Вершы выбраў і перастварыў па-польску знакаміты паэт і перакладчык Богдан Задура. «Я доўга думаў, як назваць […]

Заканчваецца прыём заявак на прэмію Арсенневай

5 траўня заканчваецца прыём заявак на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай, якой адзначаюцца найлепшыя кнігі паэзіі на беларускай мове. Сёлета маюць выдаць дзве ўзнагароды – за кнігі, выдадзеныя ў 2022 і 2023 гадах. Для ўдзелу ў конкурсе аўтарам трэба запоўніць спецыяльную форму па спасылцы і даслаць электронную версію кнігі разам з вокладкай […]

Стартуе продаж кнігі вершаў пра інструменты ад Андрэя Скурко 

Выдавецтва Gutenberg Publisher, якое працуе ў польскім Кракаве, паведаміла пра прыбыццё з друкарні накладу новай кнігі. А гэта значыць, як і планавалася, продаж стартуе з 1 траўня. Гаворка пра кніжку-кардонку для самых маленькіх ад Андрэя Скурко з назвай “Стукі-грукі — што за гукі: вершы пра інструменты”. Кніжка складаецца з 12 гісторый […]

У Рамана Абрамчука выйшаў дэбютны зборнік паэзіі

Першая кніга паэта і аўтара песняў Рамана Абрамчука “Вершы для храмаў, сіза, ічу” выйшла ў выдавецтве Hochroth Minsk, якое месціцца ў Берліне. Пра гэтага расказаў выдавец і паэт Дзмітрый Строцаў. У зборнік увайшлі тэксты, напісаныя ў перыяд з восені 2020-га па 2024, прысвечаныя пратэстам, эміграцыі, вайне і палітвязням. Кнігу склала […]