Выдавецтва Рамана Цымберава абвясціла папярэднюю падпіску на кнігу вершаў “Крокі над дахамі” Сержука Ляснога, які вядзе свой асабісты паэтычны акаўнт у інстаграме.
“У зборнік увайшлі вершы, працятыя сустветнымі промнямі натхнення і бульбяным пахам араллі для кола чытачоў на шляху з вясны ў лета і з восені ў зіму над дахамі ўсіх беларускіх гарадоў, мястэчак і вёсак. Для закаханых, і хто яшчэ знаходзіць сцяжыну да кахання праз сусвет, часам самотны, але заўсёды натхнёны святлом. Спадзяюся, што кожны чытач знойдзе для сябе тое, што шукаў па жыцці, бо ў кожным з нас сусвет”, — так апісвае змест будучай кнігі сам аўтар.
Выдавецтва звяртае ўвагу, што пры папярэдняй замове і папярэдняй аплаце да 20.10.2025 кошт кнігі складзе 17 рублёў (пасля ад 20 рублёў). Заказ і аплата робяца адначасова для атрымання зніжкі.
Аплата кнігі здзяйсняецца праз АРЫП або наяўнымі ў краме выдавецтва. Падрябязная інструкцыя тут.