Tag: паэзія

100 найлепшых кніг 2024 году: выбар Bellit.info

Сёлета можна і варта працягнуць традыцыю, якую наш сайт запачаткаваў у 2023 годзе: паглядзець на кнігі, пра якія мы пісалі цягам усіх прамінулых дванаццаці месяцаў, і выбраць з іх найлепшыя, знакавыя і проста цікавыя кожнаму чытачу. Усе чытачы розныя, таму мы пастараемся ўлічыць густы адразу некалькіх аўдыторый — і аматараў […]

Паэт Павел Капанскі выдаў кнігу вершаў

Літаратар Павел Капанскі выдаў кнігу вершаў з назвай “Акрамя”. У кнігу ўвайшлі выбраныя тэксты 2010—2024 гадоў напісання. У кнізе чытачы сустрэнуць вершы не толькі на беларускай, але і на ўкраінскай ды польскай мовах. Зборнік аформіла мастачка Лізавета Лянкевіч. ці не твае рукігаблююць з майгодраўлянага сэрцабяскрылых галубоў? настаўнікнавучы дрэва гарэцькветку не […]

“Лысы чэрап” выпусціў дзве кнігі і анансаваў навінку

Выдавецтва “Лысы чэрап” надрукавала кнігі Ігара Саўчанкі і Гані Фак’ю, а таксама анансавала выхад навінкі — зборніка мініятур Сяргея Краўчанкі. Новая постаць беларускага андэграўнду, Ганя Фак’ю адмаўляецца ад звыклых літаратурных формаў і аддае перавагу вольнай плыні паэзіі. Ейная паэма “Мужыкі” — сапраўдны шэдэўр нонканфармізму, змяшчае канцэнтрацыю нянавісці, якой свет не […]

Каляндар з цытатамі беларускіх літаратараў

Беларускае культурнае таварыства KuB e.V, якое дзейнічае ў Нямеччыне, выпусціла каляндар на 2025 год з цытатамі беларускіх пісьменнікаў і пісьменніц. Кожны месяц, кожная старонка — гэта сустрэча з адным з сучасных літаратараў, сярод якіх Ева Вежнавец, Юля Цімафеева, Андрэй Хадановіч, Вера Бурлак, Аляксандр Чарнуха, Альгерд Бахарэвіч і іншыя. Каляндар аздоблены […]

У музеі Багдановіча – імпрэза да дня нараджэння паэта

У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча 9 снежня, калі спаўняецца 133 гады з нараджэння паэта, пройдзе святочная імпрэза “Светлыя згадкі…” Гэта будзе адначасова справаздача па праведзенай працы за год, і разам з тым святкаванне-канцэрт. З якімі здабыткамі прыйшлі да чарговай памятнай даты супрацоўнікі музея і аматары творчасці знакамітага пісьменніка? Цікавыя знаходкі […]

Неўзабаве выйдзе факсіміле рукапіснага зборніка Геніюш

Выдавецтва Skaryna Press мае ў планах зрабіць факсімільнае выданне зборніка Ларысы Геніюш, які захоўваецца ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане. Рукапісны зборнік складаецца прыблізна з 50 старонак занатаваных самой паэткай і аздоблены яе ўласнаручным малюнкам савы на вокладцы. У фонды бібліятэкі яго перадаў сын Ларысы Геніюш Юрка Геніюш. “Цяпер прыйшоў новы […]

Kніга вершаў для дзяцей, аздобленая выцінанкамі

Этнографка, спявачка і паэтка Любоў Сівурава напісала кнігу дзіцячых вершаў “Робіць Янка выцінанку”, якую аздобіла Наталля Сухая, і выдала выдавецтва “Паперус”. Анатацыя: “Нездарма людзі кажуць, што чалавек – каваль свайго шчасця. А ці можна шчасце, напрыклад, выразаць?! Старадаўняе беларускае майстэрства выцінанкі дае адназначны адказ на гэтае пытанне. Так, можна! У […]

У Лодзі — выстава каліграфіі да беларускай паэзіі

У Музеі мастацкай кнігі ў Лодзі ў камяніцы пад Гутэнбергам адкрылася мастацкая выстава “Вершаформы” паэта і рэжысёра Антося Сівых. Антось Сівых, які некалькі гадоў таму зацікавіўся каліграфіяй, прадставіў публіцы графічныя ілюстрацыі да вершаў беларускіх паэтаў і не толькі. Сярод ілюстрацый на выставе прадстаўленыя працы на вершы Максіма Багдановіча, Тодара Кляшторнага, […]

Літаратурная рэзідэнцыя ў Аргентыне (падаць заяўку)

Музей лацінаамерыканскага мастацтва ў Буэнас-Айрэсе запрашае пісьменікаў папрацаваць у Аргентыне. Цягам 5 тыдняў у 2025 годзе аўтары атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з культурай аргентынскага горада і наведаць культурныя мерапрыемствы, паведамляе sekktor. Таксама запланаваны публічныя сустрэчы з рзідэнтамі. Патрабаванні да заяўнікаў: Арганізатары прапануюць: Дэдлайн падачы заяўкі — 13 снежня.Падаць заяўку праз сайт […]

“Тэхналогія” надрукавала беларускага і славацкага класікаў

Выдавецтва “Тэхналогія” пад канец году ўжо выпусціла некалькі кніг і анансавала шэраг навінак. Цяпер на сайце можна замовіць дзвюхмоўнае выданне “Krvave sonety = Крывавыя санеты” Павала Орсага Гвездаслава ў перакладзе Міхася Скоблы і збор твораў Івана Чыгрынава ў 5 тамах і многае іншае. “Krvave sonety = Крывавыя санеты” — гэта […]