Tag: паэзія

Прыём заявак на творчую рэзідэнцыю ў Празе

У межах праграмы ЮНЭСКА “Гарады літаратуры” Прага запрашае падаваць заяўкі на двухмесяцовую творчую рэзідэнцыю. Чэская сталіца забяспечвае пісьменнікам і перакладчыкам магчымасць пражывання і працы ў цэнтры горада. Заяўкі прымаюцца на восем двухмесяцовых праграм 2026 году, якія пройдуць у наступных месяцах: Выдаткі на дарогу і пражыванне пакрывае Горад літаратуры Прага, таксама […]

26 ліпеня пройдзе свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”

Музей Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына” запрашае на традыцыйнае свята паэзіі і песні, што праводзіцца ў месцы сілы і натхнення паэта непадалёк ад Маладзечна. Мерапрыемства пройдзе 26 ліпеня з 16 па 20 гадзіну. Менавіта ў вёску Ракуцёўшчына на адпачынак летам 1911 года прыехаў гімназіст з Яраслаўля, а вяртаўся — беларускі пісьменнік Максім […]

Сяргей Дубавец у аўтарскім падкасце расказвае пра прачытанае ў альманаху “Апостраф”

Сяргей Дубавец у новым выпуску “Літаратурных зацемак”, падкаст-праекта спецыяльна для Bellit.info, дзеліцца ўражаннямі ад прачытання трэцяга выпуску альманаха “Апостраф”. Развагі пра паэзію Андрэя Хадановіча і Анатоля Івашчанкі, пра дэбют Лесі Стэфаніі-Міхалевіч, пра лёс забытых герояў, мастацкую прозу Валера Гапеева, дзённікі Барыса Пятровіча ды многае іншае. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple […]

У серыі “Паэты планеты” вышла дзве навінкі

Выдавец Раман Цымбераў паведаміў, што два новыя зборнікі з серыі “Паэты планеты” ўжо паступілі ў продаж. Гэта выбранае Лесі Украінкі і “Эпіграмы і афарызмы” Фрыдрыха фон Логау. Афарыстычныя творы нямецкага паэта Фрыдрыха фон Логау (1604—1655) былі напісаны збольшага падчас Трыццацігадовай вайны ў Еўропе. За сваю віртуозную паэтычную дасціпнасць без перабольшвання […]

“Камунікат” анансаваў выхад 4-х кніг

Фонд “Камунікат” анасаваў выхад чатырох выданняў, паводле сайта Kamunikat.org, кнігі былі аддадзеныя ў друк. Вершы для дзяцей, палітычны трылер, перавыданне пераможцы Прэміі Гедройця і фрашкі. 1. Новыя фрашкі ад Севярына Квяткоўскага сабраныя ў кнізе “Мы ідзём на марш”. У рэдакцыйнай працы новаадноўленай “Нашай Нівы” Сяргей Дубавец, сярод іншага, прапанаваў словам […]

У новай паэтычнай серыі выдадуць Жылку і Караткевіча

Выдавецтва “Мастацкая літаратура” ў 2024 годзе запачаткавала серыю “Новая бібліятэка беларускай паэзіі”, у якой выдае найлепшыя паэтычныя здабыткі перадусім XX стагоддзя. Сярод іншага дзве навінкі здадзеныя ў друк і з’явяцца ў кнігарнях найбліжэйшым часам. 1. Уладзімір Жылка. Пад гэтым небам Гэта кніга выбранага аднаго з самых адметных паэтаў 20—30-х гадоў […]

На фэсце Tutaka Артур Камароўскі прэзентуе новую кнігу вершаў

У выдавецтве SkarynaPress найбліжэйшым часам выходзіць з друку новая кніга вершаў Артура Камароўскага з назвай “Анатомія”. Першая прэзентацыя для чытачоў мае адбыцца 11-га ліпеня на фестывалі Tutaka, які праходзіць на Падляшшы. “Седзячы ў пакоі з відам на мястэчка, можна было назіраць за птушкамі і людзьмі, за тым, як месца пераапранаецца з […]

Алесь Камоцкі выдаў зборнік вершаў “Неўпрыкмет”

У выдавецтве “Прынтбук” выйшаў новы, шосты па ліку, зборнік вершаў музыкі і паэта Алеся Камоцкага з назвай “Неўпрыкмет”. “Кніжка адчуванняў і разважанняў, якія не заўсёды адпавядаюць узросту, — гаворыцца ў анатацыі. — Даніна даўняму захапленню пераспяваннем таго, што нехта праспяваў раней у другім раздзеле. Трэці ж раздзел — цалкам новая […]

Віктар Жыбуль атрымаў прэмію “Гліняны Вялес”

Лаўрэатам літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” за 2024 год стаў паэт, літаратуразнавец і перформер Віктар Жыбуль за кнігу вершаў “Аранжавы”, паведамляе “Рацыя”. Кніга “Аранжавы” выйшла летась у Берлінскім выдавецтве “hochroth Minsk”. У шорт-лісце прэміі былі Вольга Гапеева, Валер Гапееў, Зміцер Дзядзенка, Віктар Жыбуль, Ігар Кулікоў, Наталля Кучмель, Анхела Эспіноса Руіс, Сяржук Сыс, Андрэй […]

Літаратурная рэзідэнцыя ў Швейцарыі — падаць заяўку

Фонд Яна Міхальскага, размешчаны ля падножжа швейцарскіх гор Юра ў швейцарскай вёсцы Манрышэ, запрашае падаваць заяўкі на рэзідэнцыю для літаратараў і літаратарак, паведамляе Беларускі ПЭН. Праграма адкрытая для ўсіх творцаў, што працуюць з любымі відамі слоўнай творчасці і любымі мовамі, але прыярытэт надаецца пісьменніцам і пісьменнікам, а таксама перакладчыцам і […]