Tag: паэзія

Lesley Knife выпускае кнігу “Білінгва” — перадзамова

У выдавецтве Grunwald у верасні выйдзе кніга музыкі Уладзіслава Наважылава (Lesley Knife) “Білінгва”. Навінку можна замовіць проста цяпер праз сайт выдавецтва. “Білінгва” — гэтаз зборнік паэзіі і прозы вакаліста Gods Tower Уладзіслава Наважылава. У кнігу ўключаны творы, напісаныя ў перыяд з пачатку стагоддзя, да нашага часу, а таксама вершы, напісаныя пасля […]

9 жніўня ў Гданьску — кніжны кірмаш, Бахарэвіч, Цімафеева і не толькі

У Гданьску ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці (ЕЦС) 9 жніўня пройдзе шэраг мерапрыемстваў прысвечаных Дню Годнасці. Сярод іншага горад наведаюць беларускія кнігавыдаўцы і пісьменнікі. У зімовым садзе ЕЦС (pl. Solidarności, 1) з 13:00 да 20:00 разгорнецца кірмаш, дзе можна будзе набыць унікальныя ручныя вырабы і беларускія кнігі выдавецтваў “Камунікат”, Gutenberg Publisher, […]

Міхал Бараноўскі прэзентуе перавыданне дэбютнай кнігі вершаў

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла перавыданне дэбютнага зборніка вершаў “Volumen.1” паэта і музыкі Міхала Бараноўскага. Прэзентацыя кнігі і сустрэча з чытачамі з назвай “Месца моцы” абудзецца 15 жніўня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. “Як рыхтаваліся, то перачытаў змешчаныя ў кнізе творы і сораму не адчуў. Цяпер, магчыма, некаторыя наіўна-рамантычныя радкі […]

Забаранілі яшчэ 31 кнігу, у тым ліку вершы беларускіх паэтаў

Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс “друкаваных выданняў, якія змяшчаюць інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы, распаўсюджванне якіх здольна нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь”. Спіс папоўніўся зборам беларускай паэзіі ў перакладах на расейскую мову, а таксама творамі Місімы, Паланюка ды Сарокіна. Асаблівую ўвагу выклікае кніга “Вот они, а вот мы. Белорусская поэзия […]

Ганна Янкута і Уладзімір Някляеў — з чытаннямі ў Чэхіі

Пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута і паэт Уладзімір Някляеў выступяць выступяць на сустрэчах у Чэхіі перад аматарамі літаратуры ў межах ініцыятывы “Месяц аўтарскіх чытанняў — EXIL”. Свае выступы Ганна Янкута анансавала ў фэйсбуку: “Неўзабаве буду ў Чэхіі і Славакіі на Месяцы аўтарскага чытання, сёлетняя тэма якога – “Выгнанне”. Прачытаю фрагменты […]

“Хочацца проста сядзець на пляжы”, — вялікая размова з Настай Кудасавай

Паэтка Наста Кудасава ў вялікай размове з “Салідарнасцю” расказала пра розніцу паміж людзьмі ў рэальным жыцці і ў сацсетках, найбольшы ганарар, і як ратуюць 300 пончыкаў штодня. — Наста, у сусветны дзень уцекача, 20 чэрвеня, вы напісалі «абдымаю ўсіх, каму баляць адарваныя карані» і выклалі ў фэйсбук вельмі кранальны верш. […]

Музей Якуба Коласа запрашае на экскурсію па Стаўпеччыне

2 жніўня 2025 году музей Якуба Коласа запрашае на чарговае падарожжа па Стаўбцоўшчыне. Гэтым разам арганізатары абяцаюць вандроўку з разгадванем таямніц незнаёмых Стоўбцаў і ваколіцаў. – Дзе стаяў двор заснавальніка Стоўбцаў?– Куды ў 1906 годзе Янка Маўр ехаў на ровары?– Які чорт пакінуў “Чортаў камень”?– Дзе знаходзіцца самы авангардны будынак […]

Дом Казіміра Сваяка на Астравеччыне чакае рамонт

У “Доме Казіміра Сваяка” ў вёсцы Барані Астравецкага зробяць рамонт. У будынку месціцца музей паэта, асветніка, аднаго з першых папулярызатараў выкарыстання беларускай мовы ў каталіцкай царкве Канстанціна Стаповіча. У першую чаргу ў музеі адрамантуюць дах, бо праз трэснуты шыфер гарышча залівае дажджом, піша Hrodna.life.Таксама збіраюцца направіць ганак. На рамонт і тэхнічны нагляд плануецца выдаткаваць 11 838 […]

Новая кніга вершаў Мікіты Найдзёнава

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшла новая кніга вершаў паэта Мікіты Найдзёнава з назвай “Праспект Нежалезнасці”. Зборнік уключае найлепшыя, пераважна лірычныя вершы, што напісаліся аўтарам з часу выхаду дэбютнай кнігі “Развітанцы” (2015). Рэдактарам кнігі выступіў паэт, перакладчык і выкладчык Андрэй Хадановіч. Мастацкае афармленне — Лізавета Лянкевіч. “Праспект Нежалезнасці” — другі зборнік Мікіты Найдзёнава. Лірычны […]

Ад Міцкевіча да Геніюш: выйшла ўнікальная анталогія беларускай турэмнай паэзіі

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў выпусціў анталогію класічнай беларускай турэмнай паэзіі “Вершы на волю”. Укладальнікам выступіў літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч. Першы продаж кнігі адбудзецца сёння на фестывалі “Тутака” на Падляшшы. Кніга “Вершы на волю” сабрала паэтычныя творы, напісаныя ва ўмовах турэмнага зняволення, катаргі, лагеру, высылкі, чакання рэабілітацыі і перагляду крымінальных спраў. Храналагічна […]