У сеціве з’явілася дзве новыя аўдыякнігі: “Кніжны Воз” прадставіў казку Аляксандра Ждановіча (Маляваныча) “Кропля ў космасе”, а ініцыятыва “Непаслухмяныя Дзеці Кастырычніка” — паэмы “Экзотыка” Алеся Дудара.
“Кропля ў космасе” — гэта казка Аляксандра Ждановіча, вядомага як Маляваныч, што нядаўна пабачыла свет у выдавецтве Słowianka з ілюстрацыямі Эльгі Паповай. А цяпер, дзякуючы “Кніжнаму Возу”, можна слухаць аўдыяверсію казкі ў выкананні самога аўтара.

Ініцыятыва “Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка” дзеляцца паэмай Алеся Дудара, які быў ці не самым зацятым змагаром супраць расейскага ўплыву. “Экзотыка” — не толькі і не столькі пра салідарнасць з тымі, каго прыгнятаюць па ўсім свеце. Аўтары ініцыятывы тлумачаць, што Дудар вярнуўся з высылкі ў Расею і напісаў паэму пра змаганне тых, каго прыгнятаюць іхныя ж імперыі. Вось так метафарычна, як той казаў, каб ніхто не здагадаўся. Падказка-ключ да разумення твору: год стварэння паэмы — 1932.
Загалоўная выява depositphotos