Даследчыца, магістарка ў галіне аховы культурнай спадчыны Вольга Сямашка цягам некалькіх гадоў працуе над кнігай “Могілкі беларускаў Падляшша”, якая раскрывае могілкі як прастору памяці, ідэнтычнасці і сустрэчы пакаленняў. Кніга цяпер на стадыі рэдагавання, але патрэбныя грошы на вёрстку і друк.
Таму Вольга Сямашка запусціла краўдфандынгавую кампанію на пляцоўцы Zrzutka.pl, да якой можа далучыцца кожны. Выданне плануецца накладам у 200 асобнікаў на беларускай мове з багатым ілюстрацыйным матэрыялам.
“Гэтая кніга — не толькі навуковае даследаванне, але і мост памяці, які злучае беларусаў Падляшша (аўтахтонаў) з беларускай дыяспарай, што прыязджае жыць у рэгіён. Яна паказвае, як памяць пра продкаў і месцы пахавання становіцца асновай культуры і ідэнтычнасці”, — тлумачыць аўтарка.


На што пойдуць сабраныя сродкі
- вёрстка і падрыхтоўка арыгінал-макета кнігі,
- друк і апраўленне 200 асобнікаў (цана аднаго асобніка кнігі, які можна атрымаць праз ахвяраванне — 92,15 злотых).
Чытаць падрабязней і падтрымаць праект можна тут.