Tag: нон-фікшн

22 траўня ў Познані абмяркуюць навінкі ад Rozum.Media і Skaryna Press

У выдавецтве Rozum.Media выйшаў пераклад на беларускую “Успамінаў Францішка Міцкевіча”, а ў Skaryna Press — “Беларускія галасы з Познані” Паўла Залескага. Абедзве кнігі прэзентуюць у Познані 22 траўня на сустрэчы пра памяць і час, пра страты і надзею, пра людзей і словы, якія працягваюць жыць. “Успаміны Францішка Міцкевіча” — гэта […]

На кніжным кірмашы ў Варшаве прэзентуюць кнігу пра Бабарыку

У новым эмігранцкім выдавецтве “Сведкі” выйшла кніга Сабіны Брыло “Дело Виктора Бабарико”. Прэзентацыя выдання адбудзецца ў Варшаве ў межах Міжнароднага кніжнага кірмаша 31 траўня. У сустрэчы возьме ўдзел галоўны герой кнігі Віктар Бабарыка, а таксама ягоная адвакатка Наталля Мацкевіч. Кніга Сабіны Брыло — хроніка зламыснага пераследу Віктара Бабарыкі, што разгортваецца […]

Фядута напісаў кнігу пра “Каласы пад сярпом тваім” Караткевіча

Выдавецтва Połackija Łabirynty анансавала выхад кнігі Аляксандра Фядуты «Лексікон “Каласоў пад сярпом тваім”». Аўтар пісаў гэтую кнігу, калі знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ. Часу было шмат, каб паразважаць і адказаць на самыя важныя пытанні: хто ты, навошта жывеш і як ты жывеш. Але размаўляць са следчым на гэтыя тэмы не […]

Выйшаў новы пераклад “Часу second-hand” Алексіевіч

У выдавецтве “Пфляўмбаўм” вышаў новы пераклад кнігі “Час second-hand” Святланы Алексіевіч. Завяршальную кнігу знакамітага цыкла “Галасы Утопіі” пераклала Кацярына Маціеўская. Мастацка-дакументальная гісторыя “Час second-hand” была ўпершыню выдадзеная ў 2013 годзе, аднак і тады, і — нават выразней — сёння мы бачым, што часы “чырвонага чалавека” не скончыліся разам з савецкім […]

У “Мяне Няма” выходзіць кніга Жбанкова — перадзаказ

Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад кнігі выбраных тэкстаў YouTube-праекта Максіма Жбанкова “ШокингКульт. Книга перемен”. У кнізе 37 тэкстаў пра Беларусь і ўсё, што здарылася з намі пасля 2020-га. Але гэта не хронікі падзеяў і не прыватныя нататкі. Гэта mind games — канцэптуалізацыя (беларускага) трындзяца ў прамым эфіры. Спробы знайсці маркеры […]

Макс Шчур напісаў успаміны кліматычнага актывіста — навінка

Выдавецтва Rozum.Media, што месціцца ў Познані, выпусціла першую частку накладу новай кнігі Макса Шчура “Разьюшанасьць і любоў. Успаміны кліматычнага актывіста”. Як гаворыць аўтар, гэты твор ёсць вольным працягам 900-старонкавых успамінаў “Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе”. Пры адсутнасці грантаў і часу на творчасць кніга ўзнікла паводле ўзору “У дарозе” Керуака — спосабам […]

Дубавец чытае ўспаміны Геніюш і дзеліцца згадкамі пра асабістыя сустрэчы ў Зэльве — падкаст

У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец чытае новае перавыданне ўспамінаў Ларысы Геніюш “Птушкі без гнёздаў” (Камунікат, 2025), згадвае сваё знаёмства з паэткай і нязломнай патрыёткай, а таксама разважае пра ўплыў сустрэчаў з Геніюш у Зэльве на цэлыя пакаленні маладых творцаў і інтэлігенцыю. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а […]

Стэфан Корф апісаў пешую вандроўку з Порту да Сант’яга — перадзаказ

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад кнігі блогера, пісьменніка і праграміста “З Порту на Сант’яга: дзённік з пілігрымкі” Стэфана Корфа. Навінку проста цяпер можна перадзамовіць праз сайт выдавецтва са зніжкай. Каля паўмільёна чалавек штогод пераадольвае сярэднявечны шлях у сотні кіламетраў да мошчаў святога Якуба, аднаго з вучняў Ісуса Хрыста. Каб атрымаць […]

Выйшла кніга кулінарных рэцэптаў ад беларускіх літаратараў

У выдавецтве “Каўчэг” выйшла кніга “Па(д)шот. Кухня беларускіх літаратараў”. Аўтарка-ўкладальніца Кацярына Барысенка сабрала 50 рэцэптаў ад беларускіх літаратараў і літаратарак. Кожны “аўтарскі” рэцэпт аздоблены ілюстрацыяй. Сярод тых, чые кулінарныя рэкамендацыі змешчаны ў кнізе, паэты і паэткі, пісьменнікі і пісьменніцы. Так можна згатаваць “Мяса ўежнае, з грыбамі ды гароднінай” ад Таццяны […]

Успаміны слыннай вільнянкі Галіны Войцік выходзяць адной кнігай

Выдавецтва “Скарына” запачаткавала “Віленскую серыю”, у якой плануе выдаваць творы віленскіх беларускіх аўтараў як мінулага, так і цяперашняга часу. Першая кніга серыі — “Там, дзе мяне няма” — успаміны слыннай вільнянкі, германісткі, перакладчыцы і грамадскай дзяячкі Галіны Войцік. Усё жыццё Галіна Войцік (1927–2007) як даследніца рыхтавала кнігі і праграмы пра […]