Выдавецтва Połackija Łabirynty, якое дзейнічае ў Польшчы, выпускае з друку кнігу польскай пісьменніцы і журналісткі Ганны Краль (Hanna Krall) “Апярэдзіць Госпада Бога” (Zdążyć przed Panem Bogiem) у перакладзе Лявона Баршчэўскага.
Гэтая кніга Ганны Краль, што ўпершыню асобным выданнем выйшла ў 1977 годзе і прынесла аўтарцы сусветную славу, заснаваная на інтэрв’ю з палітыкам і грамадскім дзеячам Марэкам Эдэльманам, у якім ён узгадвае паўстанне ў Варшаўскім гета і сваю працу кардыёлагам.
Беларускі пераклад будзе прадстаўлены публіцы 15 траўня падчас Варшаўскага кніжнага кірмаша. У 14.00 пачнецца продаж кнігі Ганны Краль “Апярэдзіць Госпада Бога” і аўтограф сесія.

