Квяткоўскі сабраў усе свае фрашкі пад адной вокладкай

Севярын Квяткоўскі падзяліўся навіной пра падрыхтоўку да друку зборніка фрашак “Мы ідзём на Марш!”. Дзеля анонсу і прамоцыі будучай кнігі аўтар праводзіць сустрэчу з чытачамі ў Познані 22 сакавіка.

Фрашкі, як тлумачыць Севярын Квяткоўскі, гэта кароткія іранічныя, а часам проста смешныя, гісторыі з жыцця беларусаў у Польшчы, Грузіі і ўласна Беларусі. Героі гісторый — ад прадавачкі ў краме да вядомых артыстаў і нават палітыкаў.

У новую кнігу акрамя аповесці-фрашкі “Мы ідзём на Марш!” (якая рыхтуецца да друку і ў перакладзе на ўкраінскую мову) увойдуць “Польскія фрашкі”, “Фрашкі пра фрашкі” і перавыданне зборніка “Фрашкі да пляшкі” (2007).

Пачуць фрагменты з кнігі можна насустрэчы ў Познані (Польшча)
Калі: 22 сакавіка ў 16:00
Дзе: SARP Social Club, Stary Rynek 56, Poznań
Уваход: данат плюс бар