Tag: навінкі

У красавіку выйдзе кніга Дзяніса Мацешы “Ілюзія”

У красавіку мае выйсці дэбютная кніга паэта і драматурга Дзяніса Мацешы з назвай “Ілюзія”. Кніга змяшчае ў сабе вершы і апавяданні, напісаныя ў 2021—2023 гадах. “Ілюзія — шлях: несканчоны кругазварот уяўных дзеяў, безупынны сон ува сне. Слова здольнае на міг спыніць гэты няўхільны лёт, стварыўшы адбітак у часовай прасторы. Але […]

Анхела Эспіноса Руіс анансавала новую кнігу паэзіі

Паэтка і выкладчыца Варшаўскага ўніверсітэта Анхела Эспіноса Руіс стала госцяй чарговага выпуску падкаста “Каля літаратуры”, які выходзіць на пляцоўцы litradio.link. У інтэрв’ю Анхела разбурае стэрэатыпы пра гішпанскую жарснасць і беларускую памяркоўнасць, дзеліцца назіраннямі, як рэпрэсіі ўплываюць на вынаходлівасць аўтараў, а таксама анансуе новы зборнік вершаў. Кніга з назвай “Астралябія Божых таямніц” мае выйсці сёлета. Над […]

Па-беларуску выйшаў зборнік актуальнай украінскай паэзіі

Каманда анлайн-часопіса “Таўбін” і шведскае выдавецтва “Ariel Förlag” выпусцілі зборнік украінскай паэзіі ў перакладах на беларускую мову пад назвай “Пра словы і цішыню між імі”. У аснову кнігі леглі падборкі ўкраінскай паэзіі, што публікаваліся на віртуальных старонках часопіса. “На працягу двух гадоў з пачатку лютаўскай інвазіі Расіі ва Украіну, салідарныя […]

Вясной пабачыць свет “Паліяна” Элеанор Портэр

Культавы дзіцячы раман амерыканскай пісьменніцы Элеанор Портэр “Паліяна” напрыканцы вясны мае выйсці па-беларуску. Пераклаў кнігу Франц Корзун, а ілюстрацыі намалявала Дар’я Заяц. Гэта класічная гісторыя пра дзяўчынку на імя Паліяна, якая ўмее радавацца ў любых абставінах і вучыць гэтаму цэлы горад. Паводле кнігі знята некалькі фільмаў, напісана мноства сіквелаў, дагэтуль […]

Навінка! Багата ілюстраванае выданне “Шляхціца Завальні”

У выдавецтве “Папуры” выйшла перавыданне знакамітага твору Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. Гэта пераклад з польскай на беларускую Міколы Хаўстовіча грунтоўна праілюстраваны мастачкай Лізаветай Лянкевіч. Выданне працягвае своеасаблівую серыю беларускай класікі з новым афармленнем. Раней падобным чынам выходзілі “Палескія рабінзоны” Янкі Маўра і “Новая зямля” Якуба Коласа. Кнігу ўжо можна купіць […]

Гістарычныя эсэ Вольгі Бабковай выйшлі новай кнігай

У выдавецтвае Рамана Цымберава выйшла перавыданне кнігі гістарычных эсэ літаратаркі і архівісткі Вольгі Бабковай “…І цуды, і страхі: эсэ, спроба рэканструкцыі”. Зборнік дапоўнены чатырма новымі тэкстамі. Пад адной вокладкай сабраныя эсэ Вольгі Бабковай па гісторыі штодзённасці Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стст. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і […]

Анімаваная аўдыякніга для дзяцей і дарослых

Каманда “Кніжнага воза” выдала новую аўдыякнігу для дапытлівых дзяцей і ўдумлівых дарослых – “Пацеркі і кроплі” Надзеі Ясмінскай. Гэтую кнігу можна не проста слухаць у звыклым аўдыяфармаце, але таксама глядзець на YouTube-канале анімаваную версію. Анімацыю паводле арыгінальных ілюстрацый Стасі Сакалоўскай стварыла мастачка Наста Камінская. “Пацеркі і кроплі” – гэта цёплая, […]

Анонс: новы пераклад “Зэлмэнянаў” Мойшэ Кульбака

Беларускае выдавецтва Vesna, якое месціцца ў Празе, анансавала выхад навінкі — раману “Зэлмэняне” Мойшэ Кульбака. Пераклад твору з ідыш на беларускую мову зрабіў Сяргей Шупа. Упершыню па-беларуску гэты раман выходзіў у 1960 годзе пад назвай “Зельманцы” ў перакладзе Віталя Вольскага, потым перавыдаваўся ў 2015 годзе выдавецтвам “Папуры”. Савецкае выданне з […]

Беларускае выдавецтва анансавала 8 навінак

Выдавецтва “Папуры” падзялілася некаторымі планамі на 2024 год. Мае выйсці некалькі дзіцячых кніг, кнігі пра беларускую міфалогію і замежная класіка ў перакладах. 1. Пісьменніца Надзея Ясмінска і мастачка Кацярына Дубовік скончылі працу над новай кнігай пра Мешу з назвай“Як Меша знайшоў хвост”, у якой апавядаецца, як галоўны герой раптам зразумеў, […]

Скандынаўскія народныя балады — анонс навінкі

Выдавецтва “Тэхналогія” анансавала выхад новай кнігі — першага зборніка скандынаўскіх народных баладаў, якія перастварыў па-беларуску перакладчык Яўген Папакуль. Кнігу “Каханне. Смерць. Пачвары” можна перадзамовіць на сайце выдавецтва. Творы зборніка перакладзеныя з шасці моваў: шведскай, дацкай, нарвежскай, фарэрскай, ісландскай і норн. Беларускія пераклады друкуюцца паралельна з арыгінальнымі тэкстамі. Тэматыку ўсіх баладаў […]