Tag: навінкі

Дзіцячы спеўнік 1925 году перавыдалі з яркімі малюнкамі

Першы спеўнік для дзяцей, складзены з беларускіх народных песень, сабраных вядомым фалькларыстам Антонам Грыневічам у перыяд з 1905 па 1924 гадах, упершыню пабачыў свет у 1925 годзе. І вось сёння — амаль сто гадоў пасля першага выдання — кніга атрымала другое жыццё. У спеўнік увайшлі 33 старанна падабраныя творы з […]

Валер Гапееў напісаў працяг фэнтэзі “Вольнеры”

Выдавецтва “Янушкевіч” надрукавала другую частку фэнтэзійна-прыгодніцкага раману Валера Гапеева. Працяг называецца “Вольнеры. Бясконцы дзень”. Кнігу можна купіць праз інтэрнэт-кнігарню выдавецтва і ў краме “Кнігаўка” ў Варшаве. Анатацыя інтрыгоўна запрашае чытачоў узяцца за раман: Толькі сямёра сяброў разумеюць, у якую багну ілжы абрынулася іх краіна, пад якім аўтакратычным прэсам і ў […]

Алесь Белы напісаў кнігу пра габрэйскую і беларускую кухні

У выдавецтве Gutenberg выходзіць новая кніга публіцыста, блогера і гісторыка Алеся Белага “Самы цымус”. У выданні чытачы знойдуць 15 нарысаў і некалькі дзясяткаў арыгінальных рэцэптаў габрэйскай і беларускай кухні. “…Новая кніга, незвычайная. Пра габрэйскую і беларускую кухню адначасова. І нават болей: пра кухню трох гістарычных персанажаў, што да пары жылі […]

Дакументальная проза ад паэткі Ганны Комар

Выдавецтва Skaryna Press выпусціла кнігу дакументальнай прозы Ганны Комар “Калі я выйду на волю”, якая апісвае дзевяць дзён, якія паэтка прабыла ў зняволенні ў 2020 годзе. Гісторыя раскрываецца праз дзённікавыя запісы самой аўтаркі і аповеды тых, хто зазнаў гвалт і арышт у той час, і блізкіх людзей, якія падтрымлівалі зняволеных. “Гэта кніга — напамін […]

Выйшаў махлярскі раман Далэнгі-Мастовіча

Выдавецтва “Логвінаў” выпусціла пераклад з польскай раману Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча “Кар’ера Мікадзіма Дызмы”, які ўпершыню быў надрукаваны ў 1932 годзе. Пераклад махлярскага раману на беларускую мову здзейсніў Алесь Емяльянаў-Шыловіч. Дызайн вокладкі — Кацярына Пікірэня. Як апавядае анатацыя, дзеянне раману адбываецца ў Польшчы часоў Юзафа Пілсудскага: сталічнай Варшаве і маёнтку заможнага землеўласніка […]

У сакавіку выйдзе новае выданне “Шляціца Завальні”

Выдавецтва “Папуры” анансавала выхад навінкі — “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” Яна Баршчэўскага з ілюстрацыямі Лізаветы Лянкевіч. Выдаўцы пішуць, што кнігу адправілі ў друк, з’яўленне ў продажы чакаецца ў сярэдзіне сакавіка. “На вокладцы — вобраз затопленай Беларускай Антлантыды.Руіны спадчыны на дне возера Нешчарда, роднага возера Яна Баршчэўскага, якое […]

Адкрыты папярэдні заказ на чацвёртую частку “Ведзьмара”

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад чарговай часткі з серыі фэнтэзійных раманаў Анджэя Сапкоўскага “Вядзьмар. Час ганьбы”. Адкрыты папярэдні заказ на гэтыя кнігі, рассылка замоўленых кніг пачнецца 28 лютага. Адпаведна продаж кнігі таксама пачнецца з 28 лютага, толькі па поўнай цане. Раман пераклала лаўрэатка Прэміі Карласа Шэрмана Кацярына Маціеўская, вокладка ў кнігі […]

Выйшаў пераклад “Ecce homo” Фрыдрыха Ніцшэ

Серыя “Галерэя чалавечай думкі”, у якой выходзяць базавыя філасофскія творы ў перакладзе на беларускую мову, папоўнілася кнігай Фрыдрыха Ніцшэ “Ecce homo. Як робяцца самім сабою”. Навінка надрукавана ў выдавецтве “Энцыклапедыкс”. У сваёй кнізе “Ecce homo”, што можна перакласці з лаціны як “Вось ён, чалавек” (словы, нібыта прамоўленыя Понтыем Пілатам пра […]

Выйшла новая кніга вершаў Сяргея Прылуцкага

У выдавецтве hochroth Minsk выйшла кніга паэзіі “Нічога нястрашна” беларускага паэта Сяргея Прылуцкага, які жыве ва ўкраінскай Бучы. У кнізе змешчаны вершы паэта, бальшыня з якіх была напісаная пасля 24 лютага 2022 года. Першыя асобнікі можна будзе прыдбаць на фестывалі “Вершы на асфальце” ў Вільні. У кнігу ўвайшлі сярод іншага […]

Адам Глобус выдаў кнігу “Пераказкі”

Пісьменнік і мастак Адам Глобус выдаў кнігу з назвай “Пераказкі”. Кніга выйшла ў выдавецтве “Энцыклапедыкс”. “Ёсць казкі, прыказкі, прымаўкі, а цяпер ёсць і пераказкі… У выдавецтве “Энцыклапедыкс” выйшла мая новая кніга сціплым накладам і ў сціплым аздабленні, якое мне дапамог зрабіць брат Міраслаў. Вось вам і першы чытач “Пераказак”…” — падзяліўся […]