Пачаўся прыём заявак на ўдзел у Pradmova-2026, што пройдзе ў 4 гарадах

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA сёлета мае прайсці ў чатырох гарадах: Уроцлаве, Вільні, Празе і Варшаве. Арганізатары буйной кніжнай падзеі распачалі прыём заявак на ўдзел у фэсце. Тэма сезона-2026 — “Чужая Бацькаўшчына”.

Каманда запрашае аўтараў, даследчыкаў, перакладчыкаў, выдаўцоў, рэдактараў, мастакоў, куратараў, а таксама культурныя ініцыятывы, арганізацыі і незалежныя праекты далучыцца да фестывальнай праграмы.

Падаваць можна дыскусіі, ацэнкі, лекцыі, чытанні, паказы, майстар-класы, перформансы, міждысцыплінарныя праекты і іншыя фарматы.

Даты і месцы правядзення фестывалю:

  • Уроцлаў — 2–4 кастрычніка
  • Вільня — 1618 кастрычніка
  • Прага — 30 кастрычніка – 1 лістапада
  • Варшава — 13–15 лістапада

Дэдлайн: 17 жніўня

З усімі падрабязнасцямі падачы можна азнаёміцца на сайце фестывалю і там жа падаць заяўку, запоўніўшы адмысловую форму.

“PRADMOVA — гэта супольнасць людзей, аб’яднаных цікавасцю да беларускай культуры, кнігі і свабоднага абмену ідэямі. Мы ствараем прастору, дзе можна сустракацца, размаўляць, спрачацца, вучыцца і разам развіваць беларускую культуру”, — так апісваюць сваю дзейнасць арганізатары фестывалю.