Выдавецтва “Медыял” выдала багата ілюстраваную кнігу “Таямніцы Старога Менска”, якая апавядае пра гісторыю нашай сталіцы ў першыя стагоддзі пасля заснавання, піша De facto. Беларуская навука.
У выданні даступна і захапляльна апавядаецца пра ўзнікненне Менску на рацэ Менцы і пра час ягонага існавання тут з Х па сярэдзіну ХІІ стагоддзя. Таксама аналізуюцца вынікі раскопак з 1954 па 2024 год. Наглядна паказваюцца самыя важныя знаходкі.
Асаблівая ўвага надаецца раскопкам 2023—2024 гадоў, калі былі адкрытыя велічныя дубовыя сцены 997 году і фактычна атрыманая новая дата заснавання гораду. У кнізе на 96 старонак чытачы знойдуць больш за 200 ілюстрацый, многія з якіх публікуюцца ўпершыню.

Кнігу можна замовіць праз сайт Kniger.by ці прыдбаць у ГЦ “Купалаўскі”, ралеты 41— 42 (ст. м. Кастрычніцкая).