Выйшаў пераклад актуальнага эсэ французскай філосафкі

У выдавецтве Skaryna Press пабачыў свет пераклад найноўшага фемінісцкага эсэ французскай філосафкі і гісторыцы Элізабэт Бадэнтэр “Панове, паднапружцеся!”, якое ў арыгінале выйшла ў 2024 годзе. Пераклаў кнігу Уладзіслаў Гарбацкі.

Эсэ Элізабэт Бандэнтэр прысвечана страйку ўлонняў, які хвалюе свет з антычных часоў. Раней ён быў утопіяй ці ўяўнай страшылкай. Але ў ХХ стагоддзі жанчыны ў заходнім свеце нечакана распачалі гэты страйк насамрэч. І нам усім цяпер давядзецца жыць з ягонымі наступствамі.

У ім гучаць тэмы, якія філосафка ўздымала ў сваіх іншых творах, як сучаснай жанчыне спалучыць мацярынства і прафесійны росквіт, праблематычнасць і складанасць мацярынства, канфлікт паміж ролямі маці і жанчыны, безупынная рызыка вяртання кансерватыўнага бумерангу, які ставіць пад сумнеў фемінісцкія заваёвы і інш.

На думку выдаўцоў, гэтае эсэ актуальнае і для Беларусі, дзе, як і ва ўсёй Еўропе, крытычна зніжаецца на­раджальнасць. Беларускія ўлады чатыры гады не публікавалі звестак аб на­ра­джаль­насці і смяротнасці. Толькі нядаў­на Белстат падзяліўся інфармацыяй за 2024 год, якая не выглядае аптымістычнай.

Прэзентацыі плануюцца ў Берліне, Вільні, Варшаве, Познані і Празе ўвосень 2025 году.

Таксама ў продажы на АмазонеB&NThalia і інш.