Tag: навінкі

Папярэдні заказ на кнігу апавяданняў Чэстэртана

Выдавец Раман Цымбераў абвясціў папярэднюю падпіску на кнігу апавяданняў ”Ціхмянасць айца Браўна” ангельскага пісьменніка, паэта, філосафа і хрысціянскага дзеяча Гілберта Кіта Чэстэртана ў перакладзе на беларускую мову. Пераклад з ангельскай здзейсніў пісьменнік і перакладчык Уладзімір Бруй, таксама ён напісаў прадмову да выдання. “У зборнік увайшлі найбольш папулярныя апавяданні англійскага класіка […]

Раман Евы Вежнавец выйшаў у польскім перакладзе

Выдавецтва Kolegium Europy Wschodniej (KEW) выдала раман Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” у перакладзе з беларускай на польскую мову, які зрабіла Малгажата Бухалік. Па-польску твор мае назву “O wilku mówiono w izbie”. У польскамоўнай анатацыі гаворыцца, што раман Евы Вежнавец — поўная сімвалізму гісторыя, у якой воўк не толькі дзікі […]

Выйшаў новы выпуск “Запісаў БІНіМ”

Пабачыў свет новы сорак чацвёрты выпуск “Запісаў БІНіМ”, які атрымаўся досыць стракатым, мажліва нават эклектычным, зрэшты, як і ўсё беларускае нацыянальнае жыццё на эміграцыі і ў мінулым, і ў сучаснасці. Розныя чытачы змогуць знайсці сярод змешчаных тут матэрыялаў нешта для сябе цікавае. Надзвычай важнай у гэтым выпуску зяўляецца публікацыя ўпершыню […]

Новая кніга вершаў ад Алеся Дуброўскага-Сарочанкава

Выдавецтва Skaryna Press выдала зборнік паэта Алеся Дуброўскага-Сарочанкава “Пешшу”. Кнігу будзе можна пагартаць ужывую 15-16 лютага ў Вільні на фестывалі “Вершы на асфальце”. З анатацыі: “Нібы ў музычнай тэме з варыяцыямі, у кнізе паўтараюц­ца і вар’і­руюц­ца матывы, вобразы, гукавыя комплексы, нават цэлыя вы­каз­ванні. Пры гэтым кожны тэкст застаецца самакаштоўнай ма­стац­кай […]

Выходзіць анталогія літоўскай паэзіі — прэзентацыя 13.02

13 лютага ў Віленскім доме літаратараў пройдзе прэзентацыя анталогіі літоўскай паэзіі “Горад на гары”. Кніга ўключыла ў сябе 29 галасоў найноўшай літоўскай паэзіі, перакладзеных беларускімі калегамі. Каардынатарам праекта выступіў Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Імпрэза адбываецца ў межах Стральцоўскага паэтычнага фестывалю ў Вільні. Ідэя кнігі належыць паэтцы і перакладчыцы Марыі Мартысевіч. […]

Глобус напісаў кнігу нататак пра свайго суседа Караткевіча

Выдавец Раман Цымбераў выпусціў кнігу нататак і ўспамінаў Адама Глобуса пра беларускага класіка Уладзіміра Караткевіча. Навінка мае назву “Наш сусед Караткевіч”. З анатацыі: У кожнага народа ёсць свой вялікі пісьменнік, ёсць свае класікі літаратуры, ёсць паэты, якім дзяржава ставіць помнікі і ў гонар якіх называе вуліцы і станцыі метро, а […]

Gutenberg: пераклад амерыканскай набілянткі і дэбют беларуса

Выдавецтва Gutenberg анансавала выхад дзвюх кніжак у лютым: арыгінальнага дэтэктыўна-містычнага рамана Аляксандра Карнаўха “Халодныя землі” і перакладнога рамана першай жанчыны-лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі па літаратуры Пэрл Бак “Вецер з Усходу, Вецер з Захаду”. 18 лютага мае выйсці раман амерыканскай пісьменніцы, лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі Пэрл Бак. Кнігу “Вецер з Усходу, Вецер з […]

Выйшаў дэбютны зборнік паэзіі Іллі Кульбіцкага

У выдавецтве Skaryna Press выйшла дэбютная кніга паэта Іллі Кульбіцкага “Хроніка адмаўлення пустаты”, у якую ўвайшлі вершы і паэмы, напісаныя ў 2017–2024 гадах. Паводле анатацыі, зборнік складаюць тэксты рознага кшталту — ад хронікі грамадскіх падзей і замалёвак з натуры да сатыры, міфатворчасці і гарадскога фэнтэзі — аб’яднаныя адной мэтай: знайсці […]

Паэзія Радаўскаса выйшла ў перакладах Баршчэўскага

Выдавец Раман Цымбераў выдаў кнігу вершаў літоўскага паэта Генрыкаса Радаўскаса (Henrikas Radauskas) у перакладах Лявона Баршчэўскага. Назва кнігі выбранай паэзіі — “Маланкі і вятры”. Купіць з перасылкай па ўсім свеце можна праз сайт kniger.by, а таксама ў менскай краме:ГЦ “Купалаўскі” пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42. Магчыма кур’ерская дастаўка па Менску, […]

Кніжка паэзіі на аснове замоваў ад Улы Кароткага

Аўтар Ула Кароткі напісаў кнігу вершаў і эсэ пра калектыўныя практыкі дапамогі і паэзію з назвай “ласачка-босачка”. Тэксты кнігі спрабуюць выйсці за межы кансервацыі беларускіх замоў. Кніга выходзіць у Беларусі і ў Еўразвязе 24 студзеня. Бабуля Улы — Баба Маня — жыла ў вёсцы Рухава Старадарожскага раёну і лекавала людзей […]