Пісьменнік Алег Дашкевіч, які сёлета трапіў у кароткі спіс (шасцёрка найлепшых) Прэміі Гедройця з кнігай “З вышыні птушынага палёту”, стаў госцем перадачы “Кантэкст”. Сціплая абаяльнасць сталіцы, бурапенныя 90-я, спорт, журналістыка і пакручастая сцежка да ўласнай кнігі апавяданняў — гутарку пра усё гэта глядзіце і слухайце ў новым выпуску перадачы “Кантэкст”.
Іншыя навіны
“Дзеяслоў” спыняе выхад як часопіс і абнаўляе сайт
Літаратурны часопіс “Дзеяслоў” больш не будзе выходзіць у ранейшым фармаце, пра гэта з’явілася паведамленне ў калядным шостым нумары за 2023 год і ў сацсетках выдання. Разам з тым рэдакцыя зрабіла падарунак чытачам — з новага году запрацаваў абноўлены сайт, які мае зручны інтэрфейс, архіў нумароў, тэксты тыдня, навіны літаратуры… Публікуем […]
Паэт Сяржук Сыс расказаў пра новую кнігу “Dом”
У лонданскім выдавецтве Skaryna Press выйшла новая кніга беларускага паэта Сяржука Сыса “Dом. Паэзія выгнання 2021-2023”. Пра тое, што ўвайшло ў зборнік і як стваралася кніга аўтар расказаў Радыё Ўнэт. “Кніга пісалася апошнія тры гады ў розных краінах, у розных месцах. І таму, калі я канцэптуальна ствараў гэтую кнігу паэзіі, […]
Выйшаў пераклад з украінскай рамана Марыі Маціёс
Кнігу Марыі Маціёс “Салодкая Даруся” выпусціла выдавецкая ініцыятыва “Пфляўмбаўм”. Паводле версіі ўкраінскага ПЭН-клубу гэты раман увайшоў у спіс ста найлепшых твораў украінскай літаратуры. З украінскай на беларускую мову пераклаў Алег Віркевіч. “Салодкая Даруся” – гэта трагічная і па-майстэрску напісаная сямейная сага, падзеі якой адбываюцца ў 1930-70-х гадах на Букавіне на […]
З новым годам!
Дарагія сябры, за некалькі гадзін да новага 2024 года хочацца сказаць некалькі словаў падзякі тым, хто быў сёлета з намі. Дзякуем нашым пісьменнікам і пісьменніцам, паэткам і паэтам, перакладчыкам і перакладчыцам, якія, нягледзячы ні на што, працягвалі ствараць і пераствараць новыя вершы і прозу, верылі ў будучыню, рыхтавалі кнігі, працавалі […]
Выйшаў дэбютны паэтычны зборнік Марыі Бадзей
Выдавецкая ініцыятыва “Пфляўмбаўм” выпусціла дэбютны зборнік вершаў Марыі Бадзей “Мёд і дым”. Кніга неўзабаве мусіць з’явіцца ў продажы. Дызайн вокладкі зрабіла Лізавета Дубінчына. “Вершы Марыі Бадзей нібыта выраслі з нашай зямлі, поўняцца галасамі яе дрэў, пахамі і колерамі паравінаў года. Яны зацягваюць углыб, як вада, але ў гэтай вадзе ― […]
100 найлепшых кніг 2023 года: выбар Bellit.info
Прамінулы год цалкам відавочна быў нядрэнным для аматараў беларускай кнігі. Цягам апошніх шасці месяцаў наш сайт дбайна адсочваў усё, што выходзіць з-пад варштатаў выдаўцоў, незалежна ад таго, дзе і ў якім горадзе стаіць той варштат. Уласна кажучы, пры складанні гэтага рэйтынгу ў нас пастаянна вочы разбягаліся, таму рэдакцыя Bellit.info вырашыла […]
“Шляхціц Завальня” цяпер даступны ў аўдыяфармаце
Выдавецтва аўдыякніг Litaralna выпусціла аўдыяверсію знакамітага твору Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. Агучвае кнігу актор Алег Гарбуз. Празаічны зборнік пісаўся Янам Баршчэўскім на польскай мове і першапачаткова быў выдадзены ў 1844—46 гадах у чатырох кнігах. Пераклад, які здзейсніў Мікола Хаўстовіч, упершыню быў апублікаваны ў 1990 годзе. […]
Алег Мінкін запусціў сайт-слоўнік “Антыкалька”
Паэт, празаік і перакладчык Алег Мінкін запусціў сайт, на якім размясціў свой аўтарскі “Слоўнічак расейска-беларускі адпаведнікаў”. Пры гэтым адзначаецца, што рэсурс разлічаны на карыстальнікаў, якія добра ведаюць родную мову, і ёсць хутчэй інструментам паляпшэння культуры мовы, а не яе вывучэння. ““Слоўнічак расейска-беларускіx адпаведнікаў” я пачаў складаць ці не 20 […]
Выйшла палітычная біяграфія кіраўніка БССР Слюнькова
Гісторык і журналіст Дзяніс Марціновіч напісаў палітычную біяграфію беларускага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча савецкіх часоў Мікалая Слюнькова. Кніга “Слюнькоў. Палітычная біяграфія” перамагла на конкурсе рукапісаў “Шуфлядка” ў межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova, у намінацыі “Нон-фікшн і дакументальная проза”. Прызам конкурсу стала падтрымка друку кнігі ў беларускім выдавецтве. Як вынік, твор […]





