У серыі “Галерэя чалавечай думкі” выдавецтва “Энцыклапедыкс”, у якой выходзяць філасофскія творы ў перакладзе на беларускую мову, чарговае папаўненне — “Эцюды пра любоў і каханне” аўтарства гішпанскага філосафа Хасэ Артэга-і-Гастэта.
“Эцюды пра любоў і каханне” ўяўляюць сабою падборку тэкстаў, першапачаткова апублікаваных мысляром паміж 1926 і 1927 гадамі ў мадрыдскай газеце “El Sol“, а таксама ў газеце “La Naciyn”, што па сёння выходзіць у Буэнас-Айрэсе. Іх першае іспанскае выданне ў выглядзе асобнай кнігі пабачыла свет у 1941 годзе.
Прапанаваныя Хасэ Артэгам-і-Гасэтам (1883-1955) як сродак адкрыцця чалавека свету разважанні пра любоў і каханне знаходзяць сваё абгрунтаванне ў розных галінах: у тым ліку ў самой філасофіі, псіхалогіі, навуцы аб каштоўнасцях або ацэнках, гісторыі разумення кахання або закаханасці.
Выдаўцы адрасуюць кнігу ўсім, хто цікавіцца класічнай філасофіяй.
Купіць кнігу можна, напрыклад, на сайце kniger.by