24 лютага ў Доме Украіны ў Капенгагене прэзентуюць адмысловы тэматычны нумар часопіса Det Poetiske Bureaus Forlag, прысвечаны славянскай паэзіі. Па-сутнасці гэта будзе своеасаблівая анталогія перакладаў вершаваных твораў з 16 славянскіх моў і мікрамоў аўтарства 29 паэтаў і 21 паэткі.
Беларуская мова і паэзія ў нумары будзе прадстаўленая паэмай “Курган” Янкі Купалы. Сярод іншага па-дацку загучаць вершы, перакладзеныя з кашубскай, лужыцкай і русінскай моваў.
Таксама адметны той факт, што ў якасці вокладкі да нумару часопіса скарыстана праца беларускага мастака Аляксандра Шаблыкі.
Загалоўная ілюстрацыя — “Янка Купала ў Ляўках”. Мастак А. Кашкурэвіч