Іншыя навіны

Анлайн-сустрэча з нагоды перакладу “Акадэміі доктара Клякса” Яна Бжэхвы

У межах цыклу “Санаторый пад клепсідрай” адбудзецца анлайн-прэзентацыя казачнай аповесці Яна Бжэхвы “Акадэмія доктара Клякса”, якая нядаўна выйшла па-беларуску. Знаўца польскай літаратуры Андрэй Хадановіч і перакладчыца Алена Пятровіч паразважаюць над творчасцю пісьменніка. “Акадэмія доктара Клякса” – бліскучы ўзор і адна з вяршыняў польскай дзіцячай літаратуры. З іншага боку, прачытаны ў кантэксце трагічнага […]

Выйшла манаграфія пра род армянскіх ткачоў, якія стварылі “слуцкія паясы”

Фонд развіцця і падтрымкі армяназнаўчых даследаванняў “АНІВ” разам з Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выдаў манаграфію “Маджарскія: армянскі род у гісторыі Беларусі”. Кніга апавядае пра гісторыю роду армянскіх майстроў-ткачоў Маджарскіх, якія сталі стваральнікамі знакамітых “слуцкіх паясоў”. Праца над кнігай пачалася яшчэ ў 2018 годзе. Акрамя ўласна гісторыі роду Маджарскіх даследуецца гісторыя […]

Выйшла з друку новая кніга Валянціна Акудовіча

Выдавецтва “Логвінаў” надрукавала новую кнігу Валянціна Акудовіча “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым”, якая пісалася эсэістам і філосафам некалькі гадоў. А фрагменты кнігі друкаваліся на старонках часопіса “Дзеяслоў”. Гэта ёмісты фаліянт амаль на 400 старонак. “Гэтая кніга шмат пра што і пра каго, але найперш яна пра стваральнікаў… Пра тых хто дабрахоць […]

“Тэксты за тыдзень”: літаратурныя творы, якія вы маглі абмінуць

Сёння наша рубрыка ахоплівае літаратурныя спасылкі за два тыдні, бо публікацый у гэты час было зусім няшмат, але ўсе яны вартыя добрага кліка. Запісныя кніжкі і дзённікі Уладзіміра Караткевіча 1950-х – 1960-х гадоў, якія неўзабаве выйдуць у 22-м томе збору твораў пісьменніка, часткова апублікавалі ў сеціве. Файнае чытанне. Уладзімір Сцяпан. […]

Жэра Караль

Жэра Караль Антоні (1.9.1743, в. Тварогі-Выпыхі, Падляскае ваяв., Польшча —  1802, Драгічын-Надбужскі, Падляскае ваяв., Польшча.). Пісьменнік.  Паходзіў з сям’і дробнага шляхціца. У 1751 г. пачаў вучыцца грамаце ў бацькі, з 1754 г. — у Драгічынскай езуіцкай калегіі. У 1765 г. у Пінску ўступіў у ордэн францысканцаў пад імем Гаўдэнцій. Доўгі […]

Жычка Хведар

Жычка Хведар Дзмітрыевіч (20.3.1927, пас. Марс, цяпер в. Гелін), Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 25.7.2007, Мінск). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1960 г.  Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1944—1951 гг. служыў на Балтыйскім Ваенна-Марскім Флоце, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў літработнікам у рэдакцыях газет “Чырвоная змена”, “Піянер Беларусі”, адказным сакратаром […]

Жыткевіч Зміцер

Жыткевіч Зміцер Максімавіч (псеўд. Гушчар; 8.11.1904, в. Халамер’е, Гарадоцки р-н Віцебскай вобл. — 7.8.1955, Рыга, Латвія). Паэт-маладняковец, празаік.  Рана страціў бацьку і апынуўся на папячэнні дзядзькі. Вучыўся ў Халамерскай прыходскай школы, працаваў пісарам Халамерскай валасной управы. Пасля смерці дзядзькі ў часе Першай сусветнай вайны быў уладкаваны ў дзіцячы дом у […]

Жылко Вадзім

Жылко Вадзім Вітальевіч (нар. 31.10.1967, г. Лунінец, Брэсцкая вобл.). Пісьменнік, журналіст. Уваходзіў у сябры СБП. Завочна закончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1990). У 1984—1991 гг. працаваў тэхнікам ў аддзеле архітэктуры Лунінецкага райвыканкама, у 1991—1993 гг. — кіраўніком гуртка Дома дзіцяча-юнацкай творчасці, у 1993—2006 ггг. — навуковым супрацоўнікам Лунінецкага раённага […]

Жылка Уладзімір

Жылка Уладзімір Адамавіч (псеўд. Л. Макашэвіч; 27.5.1900, в. Макашы, цяпер Нясвіжскі р-н Мінская вобл. —  1.3.1933, Уржум, Кіраўская вобл., Расія). Паэт, перакладчык. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў гарадское вучылішча ў Міры (1914). Падчас Першай сусветнай вайны сям’я была ў бежанстве ў Тульскай губерні. Закончыў 3 класы Багародзіцкага агранамічнага вучылішча (1915—1917), […]

Жыжэнка Уладзімір

Жыжэнка Уладзімір Аляксандравіч (23.1.1931, г. Дарагабуж, Смаленская вобл. Расіі — 2.4.2003, Мінск). Крытык, перакладчык. Сябра СП з 1981 г.  Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1953). Адначасова працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў вячэрніх школах. З 1953 г. рэдактар дзіцячай і юнацкай літаратуры ў Дзяржаўным […]