Лаўрэатам Прэміі Арсенневай стаў Ігар Кулікоў

27 траўня ў Новым тэатры ў Варшаве адбылася цырымонія ўручэння прэміі імя Наталлі Арсенневай – адной з найважнейшых узнагарод у галіне беларускай паэзіі.

Лаўрэатам прэміі 2026 году стаў Ігар Кулікоў з кнігай “Нетутэйшая далечыня” (Янушкевіч, 2025) за метафізічную адвагу ў працы з мовай і стварэнні апрычонага мастацкага свету.

У кароткі спіс сёлетняй прэміі таксама ўвайшлі:

“Хроніка адмаўлення пустаты”Ілля Кульбіцкі (Skaryna Press, 2025)
“Чайны збор. Выбраная постпаэзія 2007–2025”Макс Шчур (SayBeat, 2025)

Цырымонія сабрала прадстаўнікоў літаратурна-культурнай беларускай і міжнароднай супольнасці. Прэмія імя Наталлі Арсенневай працягвае сваю місію – падтрымліваць беларускую паэзію і адзначаць творы, якія адкрываюць новыя магчымасці мовы і мыслення.

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Партнёры: Новы Тэатр (Nowy Teatr, Варшава), «Estate of Vitaut Kipel», «Belarusian Charitable Trust» і «Fundacja Trzy Trąby». Праект суфінансаваны Цэнтрам Мерашэўскага ў межах IV Адкрытага конкурсу.