У суботу 24 лютага ў 18:00 у Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў Вільні (Vilniaus g., 20) пройдзе сустрэча з беларускімі незалежнымі выдаўцамі Андрэем Янушкевічам (выдавецтва “Янушкевіч”) і Сяргеем Шупам (выдавецтва Vesna Books).
Госці раскажуць пра выдавецкія навінкі і свае далейшыя планы, а таксама прадставяць свае апошнія выданні: кнігу Дзяніса Марціновіча “Слюнькоў” (выдавецтва “Янушкевіч”), а таксама пераклад культавага раману Юргіса Кунчынаса “Туўла”, які пераклаў уласна Сяргей Шупа і які выйшаў у выдавецтве Vesna Books. Раней Bellit.info расказваў больш падрабязна пра гэтую знакавую для літоўскай літаратуры кнігу — чытаць.
Нагадаем таксама, што беларускія кнігі можна будзе пагартаць і купіць на Віленскім кніжным кірмашы 22—25 лютага ў літоўскай сталіцы на асобным стэндзе 5.А11А, арагнізаваным жаночым выдавецтвам “Пфляўмбаўм”, там жа можна будзе знайсці кнігі выдавецтва “Янушкевіч”.