Адкрыты папярэдні заказ на чацвёртую частку “Ведзьмара”

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад чарговай часткі з серыі фэнтэзійных раманаў Анджэя Сапкоўскага “Вядзьмар. Час ганьбы”. Адкрыты папярэдні заказ на гэтыя кнігі, рассылка замоўленых кніг пачнецца 28 лютага.

Адпаведна продаж кнігі таксама пачнецца з 28 лютага, толькі па поўнай цане.

Раман пераклала лаўрэатка Прэміі Карласа Шэрмана Кацярына Маціеўская, вокладка ў кнігі цвёрдая.

Выдавец звяртае ўвагу, што калі вы афармляеце папярэдні заказ на сайце і выбіраеце самавываз з аплатай у краме (фізічная кнігарня выдавецтва “Кнігаўка” была зусім нядаўна адчыненая ў Варшаве), то забіраць можна толькі з 28 лютага па 2 сакавіка. Далей ваш папярэдні заказ анулюецца, таму Андрэй Янушкевіч раіць рабіць аплату адразу анлайн. Бо загадзя аплочаны заказ дачакаецца пакупніка ў любым разе.

Цвёрдая вокладка, 392 с., пераклад з польскай мовы лаўрэаткі Прэміі Карласа Шэрмана Кацярыны Маціеўскай.