“Сцежкамі міфаў” — перадзаказ зіну па беларускай міфалогіі

Як тлумачаць аўтары ініцыятывы, зін “Сцежкамі міфаў” уяўляе сабой прысвечаны беларускай міфалогіі і фальклору арт-зборнік, які робяць энтзуіясты. Цяпер пасля некалькі месяцаў збору матэрыялаў адкрыты перадзаказ зіна.

Перадзаказ можна зрабіць праз адмысловую гугл-форму.

“На старонках вы зможаце разам з нашым Вандроўцай пазнаёміцца з неверагоднамі істотамі і адправіцца ў сапраўднае падарожжа па вёсках. Не хвалюйцеся, калі будзеце адчуваць, як нехта глядзіць у вашу патыліцу”, — абяцаюць аўтары. Чытачы зіна знойдуць на старонках выдання 16 мастакоў, 6 пісьменнікаў, 17 цікавых гісторый на 42 глянцавых старонках пад цвёрдай вокладкай.

Варыянты набораў для заказу:

  1. Набор “Зін” — 40 byn
    Зін фармата А5, 42 старонкі, цвёрдая вокладка
  2. Набор “Зін + налепкі” — 60 byn
    Зін + 2 аркушы налепак А5