Новую кнігу “Алесь. За беларускае жыццё…”, прысвечаную Нобелеўскаму лаўрэату прэміі міру Алесю Бяляцкаму, якая ў канцы 2024 году выйшла ў Беластоку, цяпер выклалі ў вольны доступ на сайце “Рацыі”. Спампаваць кнігу “Алесь. За беларускае жыццё…” ў PDF змест кнігі складаюць размовы Міхася Андрасюка з Алесем Бяляцкім з цыклу “Вочы ў вочы”, якія гучалі на беларускім Радыё Рацыя, […]
Рознае
Пабачыла свет кніга вершаў Марыі Мартысевіч
У берлінскім выдавецтве hochroth Minsk выйшла першая кніга 2025 году. Ёй стаў зборнік вершаў паэткі Марыі Мартысевіч “Хагі Вагі”. У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя аўтаркай у 2020—2023 гадах. Мастацкае аздабленне — Кацярына Забела. Нагадаем, што ў выдавецтва hochroth Minsk летась з’явіўся сайт — minsk.hochroth.eu. Цяпер кніжныя навінкі можна будзе купіць непасрэдна праз гэтую […]
100 найлепшых кніг 2024 году: выбар Bellit.info
Сёлета можна і варта працягнуць традыцыю, якую наш сайт запачаткаваў у 2023 годзе: паглядзець на кнігі, пра якія мы пісалі цягам усіх прамінулых дванаццаці месяцаў, і выбраць з іх найлепшыя, знакавыя і проста цікавыя кожнаму чытачу. Усе чытачы розныя, таму мы пастараемся ўлічыць густы адразу некалькіх аўдыторый — і аматараў […]
Новая выдавецкая ініцыятыва збірае сродкі на кнігу Макса Шчура
Новая выдавецкая ініцыятыва SayBeat, створаная ў рамках Studio Magenta (Варшава), абвясціла краўдфандынгавую кампанію на платформе Gronka.org, мэта якой сабраць сродкі на выданне кнігі Макса Шчура “Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе”. Навінка ад Макса Шчура ўяўляе сабой кнігу ўспамінаў, белетрызаваную аўтабіяграфію, выданне якой запланаванае на люты наступнага году. Сам аўтар вызначае жанр […]
Эсэ Насты Манцэвіч і пераклады Алок Вайд-Мэнан — пад адной вокладкай
У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшла новая кніга — “Цела таксама архіў” аўтарства беларускай літаратаркі Насты Манцэвіч і Алок Вайд-Мэнан (ЗША). У кнізе праз літаратурнае выказванне адбываецца пошук (патрабаванне) свайго месца, свабоды для слова (тэксту) і цела. Кніга складаецца з перакладаў вершаў Алок Вайд-Мэнан (ЗША) са зборніка Femme in Public (2017), якія […]
Раман Юлі Арцёмавай перакладуць на нямецкую
Выдавецтва “Пфляўмбаўм” паведаміла, што прадало правы на выданне нямецкага перакладу кнігі беларускай пісьменніцы Юлі Арцёмавай “Я и есть революция”. Нямецкамоўная версія твору мае пабачыць свет у выдавецтве Mauke ўжо ў наступным годзе. Анатацыя: “Гэта вельмі шчырая, вельмі жаночая і вельмі па-добраму злая гісторыя: пра рэвалюцыю і каханне, пра братэрства і […]
Кніжная мапа беларусаў Вільні
У лістападзе ў Вільні ў чарговы раз адзначылі скарынаўскія дні — больш за 500 гадоў таму Францыск Скарына выдаў тут першую друкаваную кнігу Вялікага княства Літоўскага. З гэтай нагоды мы ўзгадваем пра вуліцы, на якіх размяшчаліся вядомыя віленскія друкарні, а таксама пра месцы, звязаныя з кнігамі і кнігадрукаваннем. Шкляная (Stiklių […]
Арт-кніга беларускай мастачкі пра Палессе з тэкстам Бабкова
Выходзіць арт-кніга “Доўгая дарога дамоў” (Le long chemin du retours). У цэнтры выдання — праект беларускай мастачкі Машы Мроз пра Палессе, над якім яна працавала напрацягу дзесяці гадоў. Прэзентацыі пройдуць 18 снежня ў Парыжы і 20 снежня ў Варшаве. Маша Мароз напрацягу дзесяці гадоў фатаграфавала і даследавала беларускае Палессе, піша […]
Беларуску двойчы адзначылі ў міжнародным конкурсе
Польскае выдавецтва “Dwie siostry”, якое займаецца літаратурай для дзяцей, пяты раз правяло міжнародны конкурс кніжных праектаў “Jasnowidze” (“Празорцы”). Міжнароднае журы і журы самога выдавецтва адзначыла агулам 6 канкурсантаў, з якіх двойчы беларускую мастачку Марыну Жвірблю. Сёлета на конкурс было пададзена 554 працы з 55 краін, у тым ліку 357 з […]
Розныя аўтары напішуць пра жанчын у гісторыі Беларусі
Беларускі фонд ByProsvet пачаў працу над стварэннем кнігі гісторый пра выбітных жанчын у гісторыі Беларусі. Гісторыі для дзяцей у казачнай форме пішуць розныя аўтары і аўтаркі, а ілюстраваць іх будуць розныя мастакі і мастачкі. Ініцыятары выдання прэзентуюць першую калабарацыю – спявачка, паэтка, папулярызатарка гісторыі Кацярына Ваданосава разам з мастачкай Аляксандрай […]





