Штогадовы літаратурны конкурс “Экслібрыс”, якія сёлета быў прымеркаваны да 90-годдзя Анатоля Клышкі, пісьменніка, перакладчыка і педагога, аўтара славутага “Буквара”, падвёў вынікі.
У гэтым годзе конкурс быў прысвечаны дзіцячай літаратуры ва ўсіх яе відах і жанрах. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца творы для дзяцей усіх узростаў, як празаічныя так і паэтычныя. Адметнасць сезону 2025 таксама была ў тым, што не было ніякіх абмежаванняў паводле ўзросту ўдзельнікаў.
Такім чынам, з трох дзясяткаў дасланых тэкстаў быў абраны кароткі спіс, у якім апынуліся:
- Таццяна Багданава “Не на сваім месцы”
- Марыя Баравік “Намалюю вясну”
- Алеся Казка “Пёры, пух і сяброўства. Пяць сапраўдных гісторый з жыцця віленскіх вераб’ёў”
- Адарка Лісоўская “Гісторыі лісы-кілбасы. Прыгоды ў казачным замку”
- Мая Яновіч “Легенда пра месяцовую багіню Чан’э” .Малюнкі Яны Івашчанка
- Надзея Ясмінска “Якуб — срэбраны чуб”
Перамогу, згодна меркаваннем журы конкурсу, які арганізоўвае Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, падзяляюць дзве аўтаркі:
Таццяна Багданава з празаічным творам “Не на сваім месцы” і Марыя Баравік з вершаванай нізкай “Намалюю вясну”.
Рукапісы пераможцаў згодна з умовамі конкурса выйдуць асобнымі кніжкамі.
Віншуем!






