Выдавецтва Gutenberg Publisher неўзабаве плануе выдаць раманы пісьменніка Сашы Філіпенкі “Былы сын” і “Крэмулятар” у перакладах на беларускую мову. На сайце выдавецтва адкрытая перадзамова на абедзьве кніжкі. Як расказалі ў выдавецтве, першы раман Сашы Філіпенкі “Былы сын” паедзе да пакупнікоў на гэтым тыдні, “Крэмулятар” — у канцы красавіка (замовіць тут). […]
Рознае
Дзе ў замежжы кожны можа набыць беларускія кнігі?
Многія беларусы вымушана апынуліся за мяжой без магчымасці ўзяць з сабой хатнія бібліятэкі і наведваць кнігарні на радзіме, таму паўстае пытанне, дзе набыць навінкі на беларускай мове. Пра 12 анлайн-пляцовак, якія распаўсюджваюць беларускую літаратуру па ўсім свеце, расказаў аўтар-выканаўца Ілля Фаляжынскі, а па ягоных слядах спіс падрыхтавала “Будзьма“. 1. Кнігаўка […]
Першая персанальная выстава Кацярыны Дубовік — адкрыццё ў Вільні 12 красавіка
12 красавіка ў Вільні адкрыецца маштабная выстава кніжнай графікі Кацярыны Дубовік з назвай “Я правяду цябе да ўзлеску…”. Экспазіцыю складуць 45 арыгінальных працаў мастачкі, выкананыя ў розных тэхніках: афорт, тэмпера і маркеры на паперы, трафарэт і туш, тэмпера і гуаш і інш. На выставе будуць прадстаўленыя выбраныя працы з кніг, […]
Вершы пра інструменты ад Андрэя Скурко — перадзамова
Выдавецтва Gutenberg Publisher, якое працуе ў Польшчы, анансавала новую кнігу і адкрыла на яе перадзамову. Гэта кніжка-кардонка для самых маленькіх ад Андрэя Скурко з назвай “Стукі-грукі — што за гукі: вершы пра інструменты”, якая мае выйсці 1 траўня. Кніжка складаецца з 12 гісторый пра інструменты, якія праілюстравала мастачка Воля Кузьміч. […]
Skaryna Press рыхтуе слоўнік кінатэрмінаў
Выдавецтва Skaryna Press анансавала выпуск першага беларускага слоўніка, прысвечанага кіно. Слоўнік кінатэрмінаў будзе змяшчаць больш за тысячу артыкулаў, якія будуць уключаць тлумачэнні тэрмінаў, а таксама адпаведнікі з іншых моваў. Лексіка, прадстаўленая ў слоўніку, будзе ўключаць:• прафесійныя і тэхнічныя кінатэрміны (мантаж, кадр, адмысловы эфект);• жанравыя і відавыя кінатэрміны (вестэрн, дакументальнае кіно, […]
Віктар Марціновіч у Нью-Ёрку піша кнігу пра мастацтва
Пісьменнік і выкладчык Віктар Марціновіч перарваў працяглае маўчанне ў сацсетках і паведаміў, што цяпер знаходзіцца ў Нью-Ёрку і ў межах праграмы Фулбрайта як прафесар у Хантэрскім каледжы (Hunter College) будзе цягам некалькіх месяцаў працаваць над кнігай пра мастацтва. “Заўсёды імкнуўся патрапіць у гэты горад. Здавалася: калі я прыеду сюды не […]
Прылуцкі: Я не веру ў фразу «мастацтва дзеля мастацтва»
Сяргей Прылуцкі (або Сірошка Пістончык) – беларускі паэт з Брэста, які ўжо некалькі гадоў жыве ў Кіеве. Nottoday.media паразмаўляла з Сяргеем пра трэш-прозу, ролю паэзіі ў ваенны час і пра тое, адкуль ён чэрпае ідэі для напісання вершаў. – Чаму вы выбралі менавіта паэзію, як спосаб праявіць сябе? – Калі казаць пра верш, то ў мяне прысутнічае не […]
Анхела Эспіноса Руіс анансавала новую кнігу паэзіі
Паэтка і выкладчыца Варшаўскага ўніверсітэта Анхела Эспіноса Руіс стала госцяй чарговага выпуску падкаста “Каля літаратуры”, які выходзіць на пляцоўцы litradio.link. У інтэрв’ю Анхела разбурае стэрэатыпы пра гішпанскую жарснасць і беларускую памяркоўнасць, дзеліцца назіраннямі, як рэпрэсіі ўплываюць на вынаходлівасць аўтараў, а таксама анансуе новы зборнік вершаў. Кніга з назвай “Астралябія Божых таямніц” мае выйсці сёлета. Над […]
Па-беларуску выйшаў зборнік актуальнай украінскай паэзіі
Каманда анлайн-часопіса “Таўбін” і шведскае выдавецтва “Ariel Förlag” выпусцілі зборнік украінскай паэзіі ў перакладах на беларускую мову пад назвай “Пра словы і цішыню між імі”. У аснову кнігі леглі падборкі ўкраінскай паэзіі, што публікаваліся на віртуальных старонках часопіса. “На працягу двух гадоў з пачатку лютаўскай інвазіі Расіі ва Украіну, салідарныя […]
Навінка! Багата ілюстраванае выданне “Шляхціца Завальні”
У выдавецтве “Папуры” выйшла перавыданне знакамітага твору Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. Гэта пераклад з польскай на беларускую Міколы Хаўстовіча грунтоўна праілюстраваны мастачкай Лізаветай Лянкевіч. Выданне працягвае своеасаблівую серыю беларускай класікі з новым афармленнем. Раней падобным чынам выходзілі “Палескія рабінзоны” Янкі Маўра і “Новая зямля” Якуба Коласа. Кнігу ўжо можна купіць […]