Выдавецтва “Папуры” перавыдала класічны раман Элізы Ажэшкі “Над Нёманам” у перакладзе Анатоля Бутэвіча. У творы ўзнімаюцца тэмы маральнай адказнасці і ўмення чалавека жыць у згодзе з прыродай і са сваім сумленнем, вернасці роднай зямлі і бацькоўскаму дому, кахання і праблемы пакаленняў.
“Маладая шляхцянка Юстына жыве ў маёнтку свайго дзядзькі, заможнага пана Карчыньскага. Аднак багацце і цяплічныя ўмовы не радуюць яе. Пасля няшчаснага кахання дзяўчына шукае суцяшэння ў прыгажосці мясцовай прыроды і гадзінамі блукае па берагах Нёмана і навакольных палях. Падчас аднаго з такіх шпацыраў яна сустракае беднага шляхціца Яна Багатыровіча, якога ейныя сваякі пагардліва лічаць селянінам. Хлопец знаёміць Юстыну са сваёй сям’ёй і гісторыяй роду Багатыровічаў, і гэта адкрывае новую старонку ў жыцці паненкі”, — інтрыгуе анатацыя.



У канцы кнігі змешчаныя каментарыі і заўвагі перакладчыка.
Новае выданне “Над Нёманам” Элізы Ажэшкі можна купіць у кнігарні “Параграф 45”, у “Акадэмічнай кнізе”, а таксама замовіць праз маркетплэйсы, напрыклад, праз Oz.by.






