Рознае

Беларускі сатырычны бестсэлер выйшаў аўдыякнігай

Раман Аляксандра Чарнухі “Свінні” выйшаў у фармаце аўдыякнігі. Праца над агучкай беларускамоўнай версіяй вялася амаль два гады, і цяпер паслухаць “Свіней” у перакладзе Алеся Плоткі можна бясплатна на сайце Audiobooks.by і на ўсіх буйных пляцоўках. Кнігу агучвалі вядомыя акторы Сяргей Чуб, Андрэй Дробыш, Алег Гарбуз і Крысціна Дробыш, а гукарэжысурай займаўся […]

Лялькі і хор у Вільні: спектакль паводле Караткевіча пра Купалу

Два паказы праграмы “Купала. Пачатак” адбудуцца ў Вільні 31 траўня і 1 чэрвеня. Музычны спектакль, створаны па матывах п’есы Уладзіміра Караткевіча “Калыска чатырох чараўніц”,  расказвае пра жыццёвы выбар паэта Янкі Купалы на пачатку ягонага творчага шляху ў часы Расейскай імперыі. Унікальнае спалучэнне тэатра лялек “Батлейка” і музычнай афарбоўкі ад Хора вольных беларусаў […]

10 дзён да канца прыёму заявак. Прыз — выданне кнігі

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў нагадвае, што набліжаецца дэдлайн падачы заявак на Літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава. Скрайні тэрмін — 1 чэрвеня, то бок засталося 10 дзён. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі да 35 гадоў, што працуюць у жанрах прозы, эсэістыкі і публіцыстыкі. Мова твораў — беларуская, тэматыка […]

31.05 “Радзіва Прудок” Горвата — у літоўскім драмтэатры

31 траўня на сцэне Літоўскага нацыянальнага драматычнага тэатра пройдзе спектакль “Радзіва Прудок” паводле кнігі Андруся Горвата. Гэта адмысловы паказ нашумелай пастаноўкі рэжысёра Рамана Падалякі, якая ішла на Малой сцэне Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы ў Менску. Зорны акторскі склад: Міхась Зуй, Святлана Анікей і Зміцер Есяневіч. “Пазыўныя нашага радыё […]

“Зэкамерон” Максіма Знака дапоўнілі вершамі і гутаркамі

У выдавецтве “Полацкія лабірынты” выйшла з друку дапоўненае перавыданне кнігі палітвязня Максіма Знака. Акрамя ўласна “Зэкамерону” (шэрагу дакументальных апавяданняў) у кнігу ўвайшлі гутаркі і вершы аўтара. Першы наклад кнігі разышоўся хутка, таму выдаўцы вырашылі як перавыдаць. Старт продажаў пачнецца 25 траўня ў межах Варшаўскага кніжнага кірмашу на стэндзе незалежных беларускіх […]

“Сымон-музыка” і цэнзура ў новым відэа ад Хадановіча

Паэт і выкладчык Андрэй Хадановіч у чарговым выпуску на сваім YouTube-канале ізноў звяртаецца да творчасці беларускага класіка Якуба Коласа. Гэтым разам пад пільнае вока Хадановіча трапляе паэма “Сымон-музыка”. У анонсе Андрэй Хадановіч абазначае асноўныя моманты, пра якія будзе ісці гаворка ў відэа-лекцыі: Сярод іншага падчас маналогу Андрэй Хадановіч дзеліцца такімі […]

Шупа агучыў “Плошчу Перамогі” Альгерда Бахарэвіча

Дзякуючы ініцыятыве Audiobooks.by ў аўдыяфармаце выйшаў раман-прыпавесць Альгерда Бахарэвіча “Плошча Перамогі”. Кніга загучала голасам перакладчыка і рэдактара Сяргея Шупы, які раней надрукаваў папяровую версію рамана ў выдавецтве Vesna Books. Раман “Плошча Перамогі” – гэта авантурная прыпавесць пра ўладу і нацыю, пра цану слова і славы. Альгерд Бахарэвіч піша пра кнігу так: “Не […]

Кнігу вершаў Ганны Янкуты выдалі па-дацку

Пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута падзялілася навіной у сацсетках пра выхад у дацкім выдавецтве Forlaget Silkefyret ейнай кнігі вершаў “Канстытуцыя” ў перакладзе на дацкую мову. Перакладчыцай зборніка стала Трынэ Сёндэргар (Trine Søndergaard). “Я страшэнна хвалююся, бо гэта першая мая кніга, якая выйшла ў перакладзе, і з нецярпеннем чакаю магчымасці патрымаць […]

Алеся Сёмуха расказала пра бацьку і мовы ў сваім жыцці

Дачка знакамітага перакладчыка Васіля Сёмухі і хросная дачка Уладзіміра Караткевіча Алеся Сёмуха расла ў атачэнні гукаў розных моў, канчаткова перайшла на беларускую мову, дзякуючы талакоўцам, даўно жыве ў ЗША і захоўвае сваю беларускасць. Мова Гомель распытала Алесю Сёмуху пра ейнае дзяцінства, уплыў бацькі і прысутнасць беларускай мовы ў штодзённым жыцці. […]

Паэма “Тарас на Парнасе” — у новай агучцы

Каманда праекта “Беларуская літаратура”, які займаецца аўдыякінгамі, апублікавала новую аўдыяверсію паэмы “Тарас на Парнасе” Канстанціна Вераніцына. Паслухаць можна на сайце Audiobooks.by або непасрэдна на на YouTube-канале праекта. Сатырычна-гумарыстычная паэма Канстанціна Вераніцына была напісаная прыкладна ў 1855 годзе і ўпершыню апублікаваная ў газеце “Минскій листокъ” 16 траўня 1889 года. Паэма-пародыя апавядае пра тое, як адзін […]