Рознае

“Марсіянскія хронікі” Брэдберы выйдуць у лютым

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад кнігі “Марсіянскія хронікі” Рэя Брэдберы ў перакладзе на беларускую мову. Цяпер адкрыты папярэдні заказ на навінку, старт продажаў чакаецца 18 лютага. Неперавышаны шэдэўр навуковай фантастыкі XX стагоддзя, “Марсіянскія хронікі” Рэя Брэдберы — гэта не проста гісторыя пра спробы чалавецтва каланізаваць Марс. Гэта глыбокае даследаванне чалавечых летуценняў, […]

Прэзентацыя зборніка паэзіі па-палеску ў Варшаве

Аляксей Дзікавіцкі напісаў кнігу вершаў “Полэшук 2.0 / Poleszuk 2.0”, прэзентацыя якой пройдзе 18 студзеня ў Варшаве. Гэта ўжо трэцяя кніга аўтара на палескай мове, раней выходзілі зборнікі вершаў і кароткай прозы “Оньдэ” і “Світумузыка”. Кнігу “Полэшук 2.0 / Poleszuk 2.0” вылучае тое, што арыгіналы ў ёй надрукаваныя паралельна з […]

Кніга літоўскай паэткі Гедрэ Казлаўскайце — па-беларуску

У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшла з друку кніга выбранай паэзіі “Чароўны час” Гедрэ Казлаўскайце (Giedre Kazlauskaite). Вершы з літоўскай мовы пераклаў Уладзіслаў Гарбацкі. Асобнай кнігай паэзія Гедрэ Казлаўскайце, адной з самых яркіх і ўплывовых фігураў літоўскай паэзіі на сённяшні дзень, па-беларуску выходзіць упершыню. Выданне ўяўляе сабой выбранае з трох зборнікаў (Meninos […]

Алексіевіч і “Пфляўмбаўм” на кніжным кірмашы ў Вільні

Жаночае выдавецтва “Пфляўмбаўм” анансавала свой удзел у штогадовым Віленскім кніжным кірмашы, які сёлета пройдзе з 27 лютага па 2 сакавіка. Таксама ў межах кірмаша пройдзе дыскусія з удзелам нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. У дыскусіі з тэмай “Ці можа мастацтва быць дыпламатычным мостам?” крамя Святланы Алексіевіч возьмуць удзел паэтка, эсэістка, літкрытык […]

Павел Анціпаў з новым раманам у Вільні

У выдавецтве “Мяне Няма” выйшаў біяграфічны раман Паўла Анціпава “Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать”. А 16 студзеня аўтар прэзентуе навінку ў Вільні. Як гаворыцца ў анатацыі, герой кнігі знаходзіць свой стары тэлефон і перачытвае захаваныя смскі. Пра кожную з іх яму ёсць што ўспомніць — можна напісаць цэлы раман. А […]

Пісьменніцкая рэзідэнцыя ў Любляне (падаць заяўку)

У межах вялікай праграмы ЮНЭСКА “Гарады літаратуры” (Cities of Literature), якая абыймае 53 гарады ў 39 краінах, славенская сталіца Любляна запрашае творцаў падаваць заяўкі на адмысловую рэзідэнцыю, паведамляе Sekktor. ▫️ Для каго: замежныя пісьменнікі і пісьменніцы, якія апублікавалі хаця б адну кнігу мастацкай літаратуры (проза, паэзія, драма) і маюць фактычныя […]

Новы містычна-рэалістычны раман Югасі Каляды

У жаночым выдавецтве “Пфляўмбаўм” з друку выйшла навінка — містычна-рэалістычны раман пісьменніцы Югасі Каляды “Перамена месцаў”, якая дэбютавала ў 2005 годзе з кнігай прозы “Галоўная памылка Афанасія”. Кніга ўжо даступная для пакупкі ў Вільні і Варшаве, а таксама праз сайты Knihauka.com і Allegro.pl. Анатацыя: Беларусь, 2017 год. У новым цягніку, […]

Яшчэ адзін раман Філіпенкі цяпер даступны па-беларуску

Выдавецтва Gutenberg, якое раней анансавала выхад раману Сашы Філіпенкі “Чырвоны крыж” у перакладзе на беларускую мову, апублівакала фота з надрукаванымі кнігамі ў сваім інстаграме. Неўзабаве мае з’явіцца падрабязная інфармацыя, дзе і як купіць пераклад. Сачыце за сацсеткамі і сайтам выдавецтва.

Бахарэвіч выйдзе па-шведску ў перакладзе Эрыксана

Раман Альгерда Бахарэвіча “Плошча Перамогі” мае выйсці ў перакладзе на шведскую мову ў сакавіку 2025 году. Такой навіной пісьменнік падзяліўся ў Facebook са спасылкай на стакогольмскае выдавецтва Ersatz. Пераклад здзейсніў Стэфан Эрыксан, колішні амбасадар Швецыі ў Беларусі. Анатацыя на сайце выдавецтва сярод іншага апісвае твор Альгерда Бахарэвіча, як псіхалагічны трылер, […]

У Беластоку перавыдаюць Быкава без цэнзуры

Фонд “Камунікат” працягвае перавыдаваць творы Васіля Быкава. Неўзабаве мае выйсці кніга з неадцэнзураванымі аповесцямі “Ліквідацыя” і “Мёртвым не баліць”. Замовіць можна проста цяпер. Упершыню гэтыя аповесці былі выдадзены без цэнзурных купюр ужо пасля смерці аўтара — у 2014 годзе. Чакалася, што ад гэтага часу быкаўскія творы будуць публікавацца выключна ў […]