У выдавецтве Połackija Łabirynty выйшла кніга ўспамінаў Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы з назвай “У восем гадоў я была на вайне”. Кніга перакладзеныя з французскай мовы і па-беларуску публікуецца ўпершыню.
Кніга “У восем гадоў я была на вайне” — гэта ўспаміны страху і болю, якія перажыла васьмігадовая дзяўчынка Івонка, пакідаючы Беларусь разам з сям’ёю ў 1944 годзе. Сёння Старшыня Рады БНР называе тыя дзесяць месяцаў найбольш небяспечнымі. Гэта гісторыя ўцёкаў паміж жыццём і смерцю, а таксама аповед пра бязмежную любоў бацькоў да сваіх дзяцей, якія разам перажываюць вайну.




Над перакладам і рэдакцыяй кнігі працавалі Аляксей Федарэнка, Сяргей Падсасонны і Кшыштаф Жэброўскі.
Выхад кнігі прымеркаваны да 90-х народзінаў Івонкі Сурвілы, уключае слова рэдактара, біяграфічнае эсэ пра аўтарку, а таксама фоталетапіс яе жыцця ды здымкі некаторых мастацкіх прац.
Кніга даступная для пакупкі на Allegro.
Усе фота: Сяргей Падсасонны






