Жмінько Кастусь Хведаравіч (17.2.1941, в. Пугачова, цяпер у межах Брэсту — 13.4.2015, Брэст). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП.
Нарадзіўся ў рабоча-сялянскай сям’і. Закончыў сярэднюю школу № 4 г. Брэста. Працаваў на будоўлях электрамантажнікам. Служыў электрыкам-падводнікам у ВМФ СССР. Пасля службы працаваў мастаком кінатэатраў, мытнікам. Закончыў факультэт мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна (1967). Накіраваны на службу ў праваахоўныя органы. У лістападзе 1994 г. выйшаў на пенсію ў званні палкоўніка з пасады начальніка аддзела абласной управы ўнутраных спраў. Узнагароджаны медалямі. Сябра СБП з 2008 г.
Пахаваны на могілках каля Камяніцы-Журавецкай, Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Дэбютаваў у друку ў 1970-х, публікаваўся ў калектыўных зборніках “Берасцейскія карані” (1993), “Дзядзінец” (1999), Аўтар кніг паэзіі “Між вамі…” (Брэст, 1999), “Кастусь казаў” (Γaйнаўка-Брэст, 2008), “Наканаваны неспакой” (Брэст, 2008), “Час палыноў і ранетаў” (Брэст, 2011). Лаўрэат літаратурнай Мядовай прэміі (2008) за зборнікі паэзіі “Кастусь казаў” і “Наканаваны неспакой”.