Жук Алесь

Жук Алесь Аляксандравіч (1.4.1947, в. Клешаў, Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 15.10.2022, Мінск). Празаік, перакладчык. Сябра СП з 1973 г.

Закончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970). Служыў у Савецкай Арміі (1972—1974). Працаваў рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура” (1974—1977), намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Маладосць” (1977—1979), інструктарам сектара літаратуры ЦК КПБ (1979—1980), галоўным рэдактарам газеты “Літаратура і мастацтва” (1980—1986), сакратаром праўлення Саюза беларускіх пісьменнікаў (1986—1989), намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Полымя” (1989—2007), галоўным рэдактарам часопісаў “Нёман” (1997—2003) і “Беларусь” (2003—2005). Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны”. Сябра СП СССР з 1973 г.

Пахаваны на могілках “Лясныя” пад Мінскам.

Першыя апавяданні апублікаваў у рэспубліканскім друку ў 1965 г. Аўтар зборнікаў прозы “Асеннія халады” (Мінск, 1972), “Паляванне на старых азёрах” (Мінск, 1975), “Зоркі над палігонам” (Мінск, 1977), “Не забывай мяне” (Мінск, 1978; па-балгарску: Пловдив, 1986), “Па саннай дарозе” (Мінск, 1979), “Паўстанак вяртання” (Мінск, 1981), “Паляванне на Апошняга Жураўля” (Мінск, 1982; па-руску: Москва, 1984; па-чэшску: Praha, 1988), “Чорны павой” (Мінск, 1986), “Праклятая любоў” (Мінск, 1990), “На дазорнай сцяжыне” (Мінск, 1990), “Сінія незямныя агні” (Мінск, 1993), “Над чыстым полем” (Мінск, 1999), “Свята дажджу” (Мінск, 2019), зборніка апавяданняў для дзяцей “Лаві зайца!” (Мінск, 2021). Выдадазеныя Выбраныя творы ў 2 т. (Мінск, 1993—1994) і зборнікі выбранага “Водсветы зорак” (Мінск, 1997) і “Вечаровае сонца” (Мінск, 2006). Аўтар п’есы “Апошні журавель” (з А.Дударавым, пастаўлена ў 1986), сцэнарыя тэлефільма “Паляванне на Апошняга Жураўля” (зняты ў 1986). Па матывах аповесці “Зоркі над палігонам” зняты фільм “Палігон” (1983). Пераклаў на беларускую мову кнігу Г.Траяпольскага “Белы Бім Чорнае вуха” (Мінск, 1975), зборнік апавяданняў Ю.Казакова “Арктур — гончы сабака” (Мінск, 1976), аповесці М.Кацюбінскага “Fata morgana” і “Дарагою цаною” (Мінск, 1980), У.Багамолава “Зося” (Мінск, 1981), Ю.Трыфанава “Папярэднія вынікі” (Мінск, 1986), М.Булгакава “Сабачае сэрца” (Мінск, 1989), раманы Н. Сафарава “Дні праклёну і дні надзеі” (Мінск, 1982), Т. Джумагельдыева “Прапашчы чалавек” (Мінск, 1984), аповесці асобныя творы іншых пісьменнікаў. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978) за кнігу “Зоркі над палігонам”, Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа (1982) за кнігу “Паўстанак вяртання” і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1992) за кнігу “Праклятая любоў”.