Навіны

Літаратурны музей збірае грошы на помнік Бядулю ‒ засталося 20 адсоткаў

За шэсць месяцаў, цягам якіх доўжыцца збор сродкаў на стварэнне надмагільнага манумента Змітраку Бядулю, на дабрачынным рахунку Літаратурнага музея назбіралася 9,8 тысяч беларускіх рублёў (усяго неабходна сабраць 12,5 тысяч). Гэта значыць, што мэта дасягнута амаль на 80 адсоткаў. Супрацоўнікі музею шчыра дзякуюць усім, хто ўжо далучыўся да ініцыятывы і звяртаюцца […]

Берасцейскае вогнішча: Анатоль Шушко

Шчыры. Ёсць такая парода людзей  – ужываю тут слова парода, як ужывалі яе мае бабулі: у вызначэнні людзей з яскравымі асаблівасцямі. Дык вось, Анатоль быў шчыры. Радасна на душы – дзяліўся радасцю, сумна і балюча – не надта хаваў, хоць не помню, каб вінаваціў некага. Шчыры і непасрэдны ў сяброўскай […]

Як судзілі Святлану Алексіевіч за “Цынкавых хлопчыкаў”

Фонд “Камунікат”, які актыўна пачаў займацца выдавецкай дзейнасцю і запісам аўдыякніг, публікуе матэрыялы пра судовы працэс у дачыненні да нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч з нагоды ейнага твору “Цынкавыя хлопчыкі” і спектаклю паводле яго, які спрабавалі выкрасліць з гісторыі беларускага тэатру. Інфармацыю збірала Крысціна Дробыш. «Нядаўна група мацярок воінаў-інтэрнацыяналістаў, што загінулі […]

Выдавецтва “Кнігазбор” канчаткова ліквідаванае

26 кастрычніка 2023 года канчаткова было ліквідавана выдавецтва “Кнігазбор”, якое займалася выпускам беларускай літаратуры больш як 25 гадоў. Пра гэта расказаў дырэктар “Кнігазбору” Генадзь Вінярскі. “Усё, і юрыдычна выдавецтва “Кнігазбор” няма. Эпоха Кнігазбору (17.03.1995 – 26.10.2023)”, – напісаў ён у фэйсбуку. 17 сакавіка 1995 года быў заснаваны Міжнародны Фонд “Беларускі кнігазбор”, галоўнай мэтай […]

Ноч расстралянай прозы: Мойшэ Кульбак

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя дзясяткі беларускіх пісьменнікаў, навукоўцаў, чыноўнікаў, дзяржаўных дзеячаў. Сярод іх — знакаміты паэт і празаік Мойшэ Кульбак. Пра ягоны раман “Панядзелак” піша Ціхан Чарнякевіч. Выданне рамана «Панядзелак» у перакладзе Сяргея Шупы (Прага, выдавецтва «Вясна»), па сутнасці, адкрыла для беларусаў новы […]

Выйшаў новы 126 нумар часопіса “Дзеяслоў”

На старонках новага 126-га нумару часопіса “Дзеяслоў” чытачы змогуць знайсці прозу Леаніда Дранько-Майсюка, Віктара Казька, Міхася Зізюка, Фелікса Баторына, заканчэнне рамана Андрэя Федарэнкі. Акрамя таго ў часопісе шукайце вершы Іны Снарскай, Сержука Сыса, Алеся Дуброўскага-Сарочанкава, Сяргея Чыгрына ды іншыя цікавыя тэксты. З поўным зместам выдання можна азнаёміцца на сайце часопіса.

Па выніках галасавання ў Гарадку будзе “Вераніцынскі сквер”

У Гарадку зацвердзілі назву гарадскога сквера, які знаходзіцца перад райвыканкамам — цяпер ён будзе называцца “Вераніцынскі сквер”. Назва была выбрана шляхам грамадскага абмеркавання ў жніўні гэтага года, галасаванне было прымеркавана да Дзён беларускага пісьменства. Для галасавання было прапанавана 8 варыянтаў назвы сквера, у тым ліку і дасланыя мясцовымі жыхарамі. Большасць галасоў […]

Выйшла манаграфія пра род армянскіх ткачоў, якія стварылі “слуцкія паясы”

Фонд развіцця і падтрымкі армяназнаўчых даследаванняў “АНІВ” разам з Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выдаў манаграфію “Маджарскія: армянскі род у гісторыі Беларусі”. Кніга апавядае пра гісторыю роду армянскіх майстроў-ткачоў Маджарскіх, якія сталі стваральнікамі знакамітых “слуцкіх паясоў”. Праца над кнігай пачалася яшчэ ў 2018 годзе. Акрамя ўласна гісторыі роду Маджарскіх даследуецца гісторыя […]

Выйшла з друку новая кніга Валянціна Акудовіча

Выдавецтва “Логвінаў” надрукавала новую кнігу Валянціна Акудовіча “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым”, якая пісалася эсэістам і філосафам некалькі гадоў. А фрагменты кнігі друкаваліся на старонках часопіса “Дзеяслоў”. Гэта ёмісты фаліянт амаль на 400 старонак. “Гэтая кніга шмат пра што і пра каго, але найперш яна пра стваральнікаў… Пра тых хто дабрахоць […]

“Тэксты за тыдзень”: літаратурныя творы, якія вы маглі абмінуць

Сёння наша рубрыка ахоплівае літаратурныя спасылкі за два тыдні, бо публікацый у гэты час было зусім няшмат, але ўсе яны вартыя добрага кліка. Запісныя кніжкі і дзённікі Уладзіміра Караткевіча 1950-х – 1960-х гадоў, якія неўзабаве выйдуць у 22-м томе збору твораў пісьменніка, часткова апублікавалі ў сеціве. Файнае чытанне. Уладзімір Сцяпан. […]