Баршчэўскі пераклаў “Энэіду” Вергілія

Выдавец Раман Цымбераў паведаміў у сацсетках, што з 8 лютага ў продаж паступіць першы том “Энэіды” Вергілія, у які ўвойдуць кнігі з першай па шостую. Перакладчык класічнага старажытнарымскага эпасу — Лявон Баршчэўскі.

За апошні час выйшаў шэраг старажытных эпасаў у перакладах паліглота Лявона Баршчэўскага — старажытнагрэцкая паэма Гамера “Іліяда”, месапатамскі “Эпас пра Гільгамеша” і эпас народа мая-кічэ “Попаль Вух”.

Замовіць можна будзе пазней праз сайт Kniger.by з перасылкай па усім свеце. А таксама з 8 лютага купіць у Менску ў краме ў ГЦ “Купалаўскі” пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41—42(станцыі метро Купалаўская і Кастрычніцкая). Магчыма кур’ерская дастаўка па горадзе, кошт дастаўкі 8 рублёў. Раз на месяц дастаўка кур’ерам у Варшаву і Вільню.