На гэтых выходных, 21 і 22 кастрычніка, адбудзецца першая частка анлайн-мерапрыемстваў фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova, які ўжо прайшоў у Варшаве, Батумі і Вільні і чакаецца ў Беластоку. Гэтым разам далучыцца могуць усе ахвотныя з любога пункту свету. Усе трансляцыі 21 кастычніка будуць дасяжныя ў пазначаныя дату і час у суполцы […]
Навіны
Выйшаў прыгожы “шчаслівы” каляндар на 2024 год
Выдавецтва “Папуры” выпусціла каляндар адрыўны на 2024 год, які называецца “Мой шчаслівы год”. Цудоўны падарунак сабе і блізкім. Дыхтоўна аформлены і на беларускай мове. Каляндар ужо прадаецца ў менскай кнігарні “Параграф 45”, таксама яго можна замаўляць на Wildberries.by. Выдаўцы абяцаюць, што неўзабаве каляндар будзе даступны для пакупкі за межамі Беларусі.
Чаму беларуская літаратура пачалася з пародыі
Блогер Кніжны Хома распавядае, як паўстаў беларускі варыянт “Энеіды” і чым ён адрозніваецца ад арыгінальнага твора Вергілія. Што рабіць, калі вам раптам стала блага? Перш за ўсё ўспомніць, ці было калі-небудзь добра. Тое ж самае і з беларускай літаратурай: любы падручнік непазбежна паведамляе, што яна пачыналася ў надзвычай неспрыяльных умовах. […]
Адкрылася выстава прысвечаная літаратуразнаўцу Івану Замоціну
З 10 кастрычніка па 1 лістапада ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча праходзіць дакументальная выстава “ІВАН ЗАМОЦІН. АДЗІН З ПЕРШЫХ”. 1 лістапада спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння літаратуразнаўцы, акадэміка АН БССР Івана Замоціна (1873 – 1942), уласна гэта і паслужыла добрай нагодай для правядзення выставы. Іван Замоцін даследаваў гісторыю беларускай […]
135 гадоў Драздовічу адзначаюць выставай у Нацыянальным мастацкім музеі
135 гадоў таму, 13 кастрычніка 1888 у засценку Пунькі на Глыбоччыне нарадзіўся мастак, археолаг, пісьменнік і этнограф Язэп Драздовіч. У Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць адмысловая выстава “Космас Язэпа Драздовіча”. Сёння апошні дзень, калі яе можна наведаць (!). У рамках выставы паказаны творы з калекцыі аддзела старажытнабеларускай культуры ДНУ “Цэнтр даследаванняў […]
Тры кніжныя навінкі для дзяцей
Беларускія выдавецтвы працягваюць радаваць чытачоў новымі кнігамі, гэтым разам для дзіцячымі. “Тэхналогія” выпускае вершаваную азбуку, Цымбераў — пераклад са шведскай пра вулкан, а “Папуры” — калядныя гісторыі з французскай. У выдавецтве “Тэхналогія” выходзіць новая кніга Андрэя Скурко “Хачу ўмець чытаць. Вершаваная азбука” з ілюстрацыямі Вольгі Зароўскай. З дапамогай дасціпных вершыкаў […]
Другая кніга з серыі “Беларускі гістарычны і літаратурны анекдот” ужо ў продажы
Пяць гадоў таму выйшла і амаль адразу распрадалася першая кніга беларускіх літаратурных і гістарычных анекдотаў ад Сяргей Шапрана. Цяпер можна набыць другую частку збору. Тады і цяпер галоўныя персанажы — асобы, якія не маюць патрэбы ў дадатковым прадстаўленні: Алесь Адамовіч, Заір Азгур, Максім Багдановіч, Рыгор Барадулін, Янка Брыль, Васіль Быкаў, […]
Мост над глыбокай вадой
Першыя сустрэчы часам уразаюцца ў памяць асабліва. Быў пачатак кастрычніка, цёплы, з пажаўцелымі бярозкамі, лісце з якіх сыпалася на драўляны столік у старой альтанцы, зацененай кустамі язміну. З Міколам Купрэевым мяне пазнаёміў сябра. – Вельмі прыемна, – радасна здзівіўся я. – Нядаўна чытаў вашае… – Брэшаш, – без крыўды і […]
“Тэксты за тыдзень”: вершы, пераклады і эсэ, якія вы маглі прамінуць
У пятніцу робім агляд літаратурных публікацый тыдня: вершы, проза, пераклады, якія з’явіліся ў адкрытым доступе. Жадан. Вершы з кнігі “Месапатамія”. Дадзеная падборка вершаў часопіса Taubin — фрагмент кнігі паэзіі і прозы “Месапатамія”, якая ў перакладзе Віталя Латыша і Андрэя Хадановіча сёлета выйшла па-беларуску ў выдавецтве Андрэя Янушкевіча. “Немагчымае айчыннае. Юля […]
Гурт Syndrom Samazvanca пераспяваў Анемпадыстава, Аксёнцава, Глобуса і Сыса
Выйшаў новы альбом псіхадэлічнага гурта Syndrom Samazvanca, дзе музыкі пераспявалі класіку беларускага року 90-х гадоў. У альбом трапілі песні культавых гуртоў ULIS, Novaje Nieba, N.R.M., Palac і Pravakacyja. У тыя часы музыкі часта пісалі кампазіцыі ў суаўтарстве з паэтамі-сучаснікамі, таму беларускі рок канца 80-х — 90-х гадоў — гэта часта […]