7 снежня адзначае 95-годдзе Радзім Гарэцкі – геолаг, акадэмік НАН Беларусі, мемуарыст, сын Гаўрылы Гарэцкага, пляменнік класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага. Шчыра віншуем Радзіма Гаўрылавіча, зычым сіл, моцнага здароўя, міру ды спакою ў доме! У 1930-я гады ягоны бацька трапіў пад рэпрэсіі, сям’я жыла ў высылцы. Радзім Гарэцкі вучыўся ў […]
Навіны
Аўтографы Якуба Коласа сабралі пад адну вокладку
Дзяржаўны музей Якуба Коласа працягвае даследчыцкую, навукова-пошукавую працу, адным з вынікаў якой стаў каталог “Ад усяго сэрца, ад усёй душы: дарчыя надпісы Якуба Коласа на кнігах” (Мінск, выдавецтва “Капитал Принт”, 2023 год), піша Кастусь Лешніца для газеты “Звязда”. Укладальнікамі па-свойму ўнікальнай (а што яшчэ важна — першай у такім накірунку!) […]
Таццяна Барысік: “Шуфлядка поўная, але каму гэта трэба?”
Гісторыі чужых шчасцяў і нядоляў, трасяністы голас народу, адчайнае супрацьстаянне жорсткай навакольнай рэчаіснасці — кніга апавяданняў “Жанчына і леапард” палюбілася многім чытачам, аднак пакуль што застаецца дэбютнай. Што далей і пра што думаецца цяпер? Bellit.info гутарыць з пісьменніцай, амбасадаркай беларускай прозы на Магілёўшчыне Таццянай Барысік. – Некалі даўно выпускалі мультфільмы […]
5 снежня — вечар памяці з нагоды народзінаў Разанава
«Простымі словамі пра Алеся Разанава» — з такой назвай у Літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў Мінску 5 снежня пройдзе вечар памяці аднаго з выбітных беларускіх паэтаў, якому споўнілася б 76 гадоў. Вечар адбудзецца ў камерным фармаце — для блізкіх і сяброў. На імпрэзе можна будзе набыць кнігу аўтара «З маланкаю […]
З’явілася кніга пра вытокі нашай этнаграфіі
У выдавецтве “Беларуская навука” выйшаў альбом-манаграфія “Забытая экспедыцыя 1923 года. Ля вытокаў акадэмічнай этнаграфіі ў Беларусі”. Кніга з’яўляецца лагічным працягам адпаведнай выставы, якая праходзіла ў жніўні ў Нацыянальным гістарычным музеі. Аўтары кнігі — Сяргей Грунтоў, Яніна Грыневіч і Надзея Саўчанка. Кніга прысвечаная вывучэнню гісторыі падрыхтоўкі і правядзення этнаграфічнай экспедыцыі 1923 […]
“Тэксты за тыдзень”: літаратурныя творы, якія вы маглі абмінуць
Традыцыйна аглядаем літаратурныя спасылкі і публікацыі, якія апошнім часам з’явіліся на прасторах неабдымнага інтэрнэту. “У лесе й ростань дзвюх дарог, дзе я / Пайшоў па той, што ходжана была / Найменш, — і гэта вырашыла ўсё”, — на Taubinpoetry класічная лірыка ад класіка амерыканскай паэзіі ХХ стагоддзя Роберта Фроста ў […]
14 снежня стартуе продаж чацвёртай кнігі “Хронік Нарніі”
Чацвёртая кніга серыі “Хронікі Нарніі” Клайва Стэйплза Льюіса “Конь і яго хлопчык” у перакладзе Яны Уладыкі мае выйсці ў сярэдзіне снежня. Менская кнігарня “Акадэмічная кніга” плануе старт продажаў на 14 снежня. Вокладку для беларускага выдання зрабіў Раман Сустаў, унутраныя ілюстрацыі — Лада Цішкова. Рэдактарамі выступілі Марына Казлоўская і Надзея Кім. […]
Ужо даступны лістападаўскі нумар “Літаратурнай Беларусі”
Выйшаў лістападаўскі нумар культурна-асветніцкага праекта «Літаратурная Беларусь» (цяпер распаўсюджваецца ў PDF-фармаце). Выданне друкуе навіны літаратурнага жыцця, эсэ і ўспаміны, навінкі з паэзіі і прозы. Рубрыкі і змест адзінаццатага нумара за 2023 год: АКТУАЛІІ: эсэ Аляксея РАГУЛІ «“Вялікі Сход” і сіла нацыі»ЮБІЛЕЙ: артыкул Алiка АКУЛІЧА «Беларускія лабірынты: дзяржаватворная канцэпцыя Вацлава ЛАСТОЎСКАГА»ЮБІЛЕЙ: […]
Выйшла другая кніга з пяцітомніка “Традыцыйны светалад беларусаў”
Інстытут філасофіі НАН Беларусі выпусціў другую кнігу серыі, прысвечанай ключавым тэмам, вобразам і канцэптам традыцыйнага светапогляду беларусаў — “Сфера сакральнага. Народная тэалогія”. У 2 кнізе гаворка ідзе пра ўяўленні аб шматмернай сакральнай сферы чалавечага досведу, Бога і боскага свету, адносінах паміж Богам і чалавекам, элементах веры і культу. Аўтары тэкстаў […]
Выйшаў адрыўны каляндар-слоўнічак на 2024 год
Выйшаў адрыўны каляндар-слоўнічак 2024 “Лёгкая мова”, які кожны дзень падае новае беларускае слова – усяго 365 слоў. На кожнай старонцы яркая карцінка, слова на беларускай мове, яго пераклад на ангельскую і расейскую ды прыклад з мастацкай літаратуры. Два спосабы мацавання: на стол і сцяну. Кожны каляндар ідзе ў падарункавай скрыначцы, […]