Выдавец Раман Цымбераў выпусціў кнігу нататак і ўспамінаў Адама Глобуса пра беларускага класіка Уладзіміра Караткевіча. Навінка мае назву “Наш сусед Караткевіч”.
З анатацыі:
У кожнага народа ёсць свой вялікі пісьменнік, ёсць свае класікі літаратуры, ёсць паэты, якім дзяржава ставіць помнікі і ў гонар якіх называе вуліцы і станцыі метро, а ёсць яшчэ і любімыя паэты і пісьменнікі. Любімых выбірае сабе народ. Так беларусы выбралі сабе любімага паэта — Максіма Багдановіча і любімага пісьменніка — Уладзіміра Караткевіча. У кнізе «Наш сусед Караткевіч: словы пра выбітнага літаратара Уладзіміра Караткевіча» Адам Глобус сабраў свае нататкі пра пісьменніка, з якім яму пашанцавала жыць па суседстве, на адной лесвічнай пляцоўцы.
![](https://bellit.info/wp-content/uploads/2025/02/475561268_9398423556846030_1133536976293825606_n-768x1024.jpg)
Купіць можна на сайце Kniger.by з перасылкай па ўсім свеце, а таксама ў краме ў цэнтры Менску: ГЦ “Купалаўскі” пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42 (станцыі метро Купалаўская і Кастрычніцкая), час працы з панядзелка па пятніцу з 11 да 18.30, субота з 11 да 17, нядзеля з 11 да 16. Магчыма кур’ерская дастаўка па горадзе, кошт дастаўкі 10 рублёў. Раз на месяц дастаўка кур’ерам у Варшаву і Вільню.