Культавы раман Бабкова выйшаў у двух фарматах

Раман Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” выйшаў у двух фарматах: друкаваным у выдавецтве “Логвінаў” і аўдыякнігай праз выдавецтва Audiobooks.by.

Папяровую версію можна купіць тут.

Раман пра Адама Клакоцкага — гэта класічная гісторыя посткласічнай беларускай літаратуры, у якой тутэйшая рэчаіснасць разглядаецца праз магічны крышталь сноў і мрояў. У трэцюю, разгорнутую і пашыраную версію рамана дададзеныя дзве новыя гісторыі (“Восень у Гародні” і “Дзюры”), а таксама “Пасляслямова выдаўца”, якая пры ўважлівым разглядзе аказваецца нататкамі невядомага чытача, знойдзенымі аўтарам у Архіве Клакоцкага ў 2023 годзе.

Аўдыякніга, запісаная пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google.

Першую частку можна паслухаць бясплатна на YouTube.

Дзе купіць: Kobo, Audiobooks.com, Spotify Podcasts (не працуе ў Беларусі), Google Play Books (не працуе ў Беларусі), Apple Books (толькі ў ЗША).