Змясціць у невялікі нарыс такую асобу, як Уладзімір Калеснік, немагчыма. Ягоны шлях яшчэ чакае сваіх грунтоўных даследаванняў, бо ўпоравень з феноменам шасцідзясятнікаў мы маем усе падставы казаць і пра феномен Уладзіміра Калесніка – чалавека і навукоўца, настаўніка і даследчыка, прафесара і рамантыка, які здолеў адзін столькі, колькі льга добрай камандзе […]
Навіны
На свяце ў гонар Адама Міцкевіча ў Наваградку адкрылі новы арт-аб’ект
30 верасня ў Навагрудку прайшло свята музыкі і паэзі “О, Навагрудскі край – мой родны дом…”, прысвечанае 225-годдзю з дня нараджэння паэта Адама Міцкевіча. У скверы, побач з дубам пасаджаным дваццаць пяць гадоў таму ў гонар паэта, з’явіўся новы арт-аб’ект. Гэта разгорнутая кніга створаная на Наваградскім заводзе металавырабаў. На адной […]
“Вясковаму лірніку” Уладзіславу Сыракомлю — 200 гадоў
Сёння спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння “Вясковага лірніка” Уладзіслава Сыракомлі, аўтара беларускамоўнага верша “Добрыя весці”, кніг пра Менск і Нёман, нарысаў пра Беларусь, класіка польскай літаратуры і перакладу XIX ст. Людвік Францішак Уладзіслаў Аляксандравіч з шляхецкага роду Кандратовічаў гербу «Сыракомля», назву якога потым узяў за псеўданім, нарадзіўся 29 верасня […]
1 vs 8: статыстыка Мінкульту ў сферы кнігадруку
Паводле звестак Міністэрства культуры, у 2022 годзе ў Беларусі агулам надрукавана 8 586 найменняў кніг і брашур агульным накладам 20,13 млн асобнікаў (2,2 кнігі на аднаго жыхара). Сярэдні наклад адной кнігі – 2,35 тысячы. З іх на беларускай мове ў 2022 годзе выпушчана 1 067 найменняў кніг і брашур накладам […]
Новы выпуск падкасту “Кніжны Хома” пра “Энеіду навыварат”
Выйшаў другі выпуск падкасту пра літаратуру ад “Кніжнага Хомы”. Ён прысвечаны “Энеідзе на выварат”, аднаму з першых твораў новай беларускай літаратуры. Ананімны аўтар блогу і падкасту кажа, што, чытаючы паэму школьнікамі, мы наўрад ці яе разумелі, бо не мелі адпаведнага бэкграўнд, а гэты выпуск дазволіць абсалютна па-новаму паглядзець на твор. […]
Выстава графікі Васіля Быкава пройдзе ў Віцебску
У Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча з 29 верасня па 13 кастрычніка пройдзе выстава графікі выбітнага беларускага пісьменніка Васіля Быкава. “Праз абрысы і лініі” — гэта творы Быкава-мастака з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. У 1939 годзе, пасля сканчэння 8 класаў Кубліцкай сярэдняй школы, будучы пісьменнік паступіў у […]
“Ёсць Востраў у мяне…”: паэзія Міхася Рудкоўскага
Постаць Міхася Рудкоўскага (1936 – 1991) на Берасцейшчыне знаходзіцца бы трошкі ў ценю іншых – а іх нямала – выбітных асоб.
Міхась Булавацкі расказвае пра матэматыку, пераклады і кнігу пра бацькоў – відэа
Магілёўскі перакладчык, літаратар і выкладчык Міхась Булавацкі стаў госцем чарговага выпуску літаратурных гутарак “Кантэкст”.
Спадар Міхась расказвае пра тое, як ад матэматыкі прыйшоў да літаратуры, пра магілёўскае “беларускае пяціборства”, а таксама анансуе новы зборнік.
Да 80-годдзя Ніны Мацяш
Для берасцейскіх пісьменнікаў, людзей, якія любілі беларускую літаратуру, кватэра Ніны Мацяш у Белаазёрску прыканцы 1990-ых – пачатку 2000-ых гадоў сталася своеасаблівым цэнтрам прыцягнення, магутнай крыніцай сілкавання. Для многіх дзясяткаў і соцень наведнікаў Ніна Мацяш была, кажучы мовай рэлігіі, духоўнай маці. Маючы здольнасці да выключнай эмпатыі, не проста слухала і суперажывала, […]
У Беларусі стала менш на адзін літаратурны фестываль
У літаратурных колах Берасцейшчыны абмяркоўваецца навіна, што літаратурна-песенны фестываль у Белаазёрску “Бабіна лета з Нінай Мацяш”, які штогод збіраў прыхільнікаў творчасці паэткі з усёй Беларусі, а таксама творцаў-сяброў Ніны Язэпаўны, больш праводзіцца не будзе. Фестываль быў заснаваны ў 2010 годзе.