Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук выпусціў вялікі зборнік традыцыйных беларускіх песень “Ой, пушчу стралу па ўсяму сялу”, які дапаўняе серыю “Фальклорныя скарбы Беларусі”. У кнізе змешчаны беларускія каляндарныя песні з пераказам на расейскую і ангельскую мовы. Выданне шыкоўна ілюстраванае выцінанкамі ад Наталлі Бярнадскай і Вольгі […]
Навіны
Выйшла гістарычная кніга ў фантастычнай абалонцы
Выдавецтва “Тэхналогія” выпусціла з друку раман Андруся Пташэвіча “Вяртанне. 1648”. Кнігу можна замовіць на сайце выдавецтва tn.by ці набыць у краме выдавецтва па адрасе Ляўкова, 19 (Менск). З анатацыі: “Як жыць, калі не можаш памерці? Калі ў цябе стае смеласці, каб забіваць людзей, але не стае, каб іх любіць? Пакуль […]
Ініцыятыва “Nadja” апублікавала зборнік айцоў сюррэалізму
Выдавецкая ініцыятыва “Nadja / Надзя” апублівакала па-беларуску калектыўны зборнік трох сцяганосцаў сюррэалізму — “Знізь хуткасць работы” Андрэ Брэтона, Рэнэ Шара, Поля Элюара. Над перакладам з французскай працавалі: Ліна Зо, Вера Бакстэр і Міхал Клімаў. Выданне праілюстраванае Стасяй Бянчук. “Зборнік з трыццаці вершаў быў цалкам складзены ўсяго за 5 дзён, з 25 […]
Выйшлі кнігі пра Заходнюю Беларусь і міжваенную Вільню
Пісьменнік і краязнавец Леанід Лаўрэш апублікаваў дзве кнігі, якія знаёмяць чытача з гісторыяй міжваеннай Вільні і Заходняй Беларусі агулам. Адна з іх — скарочаны пераклад “Віленскага альбому” Станіслава Лорэнца, другая — зборнік выбраных артыкулаў віленскага пісьменніка і журналіста Юзафа Мацкевіча. Тэксты перакладзеныя з польскай мовы і даступныя для вольнага спампоўвання […]
Віктар Казько напісаў кнігу пра пасляваенных дзетдомаўцаў
Выдавец Раман Цымбераў выпусціў новую кнігу Віктара Казько “Лёнькі, Ваські, Валодзькі”, якую склалі апавяданні пра лёс падлеткаў-дзетдомаўцаў, сталенне якіх прыпала на няпросты пасляваенны час. Некаторыя творы друкуюцца ўпершыню. “Гэтая кніга пісалася ўсё маё жыццё: як жылося, так пісалася, і наадварот. Стыхійна… Гэтыя апавяданні і прапаноўваю чытачу — упершыню пад адной вокладкай […]
“Літаратурная Беларусь” — пампуй і чытай №1 2026 году
Выйшаў першы ў 2026 годзе студзеньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. У выпуску чытачы знойдуць прозу Паўла Сокала і Альжбеты Кеда, паэзію Васіля Зуёнка і Андрэя Сцепанюка, нататкі Сяргея Законнікава і Сяргея Ваганава, крытыку, навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа ды многае іншае. Прапануем азнаёміцца са ЗМЕСТАМ выпуску: ФОРУМ: нататкі Сяргея ЗАКОННІКАВА «Незалежнасці сіла»ГУТАРКА: інтэрв’ю […]
Памерла Ірына Быкава, удава Васіля Быкава
21 студзеня стала вядома пра смерць Ірыны Быкавай, удавы класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава. 13 студзеня спадарыні Ірыне споўнілася 99 гадоў. Шчыра спачуваем блізкім. Сумнай навіной падзяліўся ў сацсетках Сяргей Навумчык. У снежні 2025 году Ірына Быкава трапіла ў 6-ю траўматалагічную клініку, дзе пацвердзіўся пералом сьцягна, а таксама ёй паставілі […]
Віктар Марціновіч напісаў кнігу для дзяцей
У выдавецтве “Открытая книга” (Адкрытая кніга) выйшла гісторыя для дзяцей “Хлопчык, у якого не было хваста” аўтарства Віктара Марціновіча. Гэтай “экалагічнай казкай для хвастатых і бясхвостых” Віктар Марціновіч дэбютуе як пісьменнік для дзяцей. Анатацыя: “Ці ўяўлялі вы калі-небудзь, гладзячы сваю любімую котку, што яна (альбо іншая, падобная да яе пухнатая […]
“Голы звер” Зарэцкага выходзіць у аўдыяфармаце
Ініцыятыва “Непаслухмяныя дзеці кастрычніка”, якая агучвае творы пісьменнікаў 20—30-х гадоў, у тым ліку рэпрэсаваных, працягвае другі сезон праекту. Гэтым разам агучылі апосвесць “Голы звер” Міхася Зарэцкага. Твор выйшаў у 1926 годзе і адразу стаў неймаверна папулярным, гэты бэстсэлер масава выкрадалі з бібліятэк. “Мінулі 100 гадоў. Мы стварылі аўдыёварыянт гэтай кнігі. Ці […]
Прэзентацыя кнігі пра Крэва і ваколіцы — 22 студзеня
У межах кіналекторыю “Кіно і кніга” кнігарня “Акадэмкніга” запрашае на прэзентацыю зборніка навуковых артыкулаў “Крэва і акруга: гісторыя, археалогія, культурная спадчына” з удзелам дырэктара Інстытуту гісторыі НАН Беларусі Вадзіма Лакізы. Сустрэчу, якая пройдзе 22 студзеня а 19 гадзіне ў кінатэатры “Піянер”, будзе мадэраваць гісторык Алег Дзярновіч. Перад наведнікамі выступяць Віталь […]





