Выстава пад назвай “У кожнага свой Купала!” адкрылася напрыканцы студзеня ў Літаратурным музеі Янкі Купалы. Яна прымеркавана да 100-годдзя надання Янку Купалу звання Народнага паэта Беларусі, паведамляе Reformby.org.
Для часовай экспазіцыі, якая распачынае юбілейны год, выбрана 11 жывапісных твораў і 6 скульптур, створаных рознымі аўтарамі ў розны час. Сярод іх — два прыжыццёвыя партрэты Янкі Купалы, напісаныя ў 1921 годзе Дзмітрыем Полазавым у Менску на вуліцы Садова-Узбярэжнай — цяпер гэта парк імя Янкі Купалы. Партрэты мастак збярог у блакадным Ленінградзе, а пасля вайны ў 1947 годзе перадаў у музей.






Загалоўнае фота: facebook/kupalamuseum